Вы тут

У Беларусі ўдакладнілі пытанні дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспартных сродкаў


У Беларусі ўдакладнілі пытанні дзяржрэгістрацыі і дзяржуліку транспартных сродкаў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.


Пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2024 года нумар 294 скарэкціравана палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця іх з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй транспартных сродкаў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 31 снежня 2002 года нумар 1849.

Прававым актам, у прыватнасці, прадугледжаны замацаванне магчымасці выдачы пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку ў выпадках яго страты (крадзяжу), непрыдатнага для выкарыстання стану або выдачы такога пасведчання ўзамен тэхнічнага пашпарта без правядзення агляду транспартнага сродку; павелічэнне максімальнага тэрміну звароту ўласніка (лізінгаатрымальніка) у рэгістрацыйнае падраздзяленне для рэгістрацыі транспартнага сродку пасля яго набыцця (атрымання) на тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС, або ажыццяўлення мытных аперацый, звязаных з выпускам для асабістага карыстання, памяшканнем пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання, або ўступлення ў сілу рашэння суда аб прызнанні права ўласнасці на транспартны сродак з 10 да 30 дзён.

Таксама дакументам прадугледжана карэкціроўка патрабаванняў да парадку ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў пасля правядзення ўпаўнаважаным органам праверкі, звязанай з выяўленнем прыкмет відазмянення ідэнтыфікацыйнага нумара, падробкі рэгістрацыйных дакументаў; скарачэнне тэрміну (з трох гадоў да аднаго года) адсутнасці ў рэгістрацыйным падраздзяленні інфармацыі, якая пацвярджае эксплуатацыю транспартнага сродку, для яго зняцця з уліку ў сувязі з утылізацыяй; дапаўненне пераліку выпадкаў страты эксплуатацыйных характарыстык транспартнага сродку.

Асноўныя палажэнні пастановы набываюць моц з 17 чэрвеня 2024 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.