Вы тут

Міжнародны турнір памяці Вагеля па скачках на батуце стартаваў у Віцебску


У віцебскім Цэнтры па скачках на батуце стартавалі міжнародныя спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля, паведамілі у прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


На турнір заявіліся каля 200 спартсменаў з Беларусі і Расіі, у тым ліку наймацнейшыя прадстаўнікі скачкоў на батуце нашай краіны — алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч, чэмпіёны свету Андрэй Буйлоў і Алег Рабцаў, а таксама ўладальніца алімпійскай ліцэнзіі ў Парыж Віялета Бардзілоўская. Спаборніцтвы працягнуцца 4 дні, удзельнікі выступяць у індывідуальных і сінхронных скачках у чатырох узроставых групах: да 12 гадоў, да 14 гадоў, да 16 гадоў і старэйшых за 17 гадоў.

У аўторак адбылася кваліфікацыя ў сінхронных скачках у старэйшай узроставай катэгорыі: у мужчын лепшы вынік паказалі Іван Літвіновіч і Себасцьян Станкевіч, сярод жанчын з першай пазіцыі ў фінал выйшлі Віялета Бардзілоўская і Марыя Сяргеева. Медалі ў гэтым відзе праграмы будуць разыграны ў заключны дзень турніру, 26 красавіка, а ў чацвер гледачоў чакаюць фіналы ў індывідуальных скачках сярод дарослых спартсменаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.