Вы тут

Прыём грамадзян, устойлівае развіццё, Форум рэгіёнаў


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Іванаўна Качанава правядзе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб:

  • 30 красавіка 2024 г. у г. Мінску;
  • 2 мая 2024 у Жлобіне ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі ў Гомельскай вобласці.

Як запісацца на прыём да Наталлі Качанавай, а таксама дзе і калі будуць працаваць у раёнах Гомельскай вобласці іншыя члены Савета Рэспублікі, можна даведацца ў тэлеграм-канале Савета Рэспублікі і на афіцыйным сайце sovrep.gov.by.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец прыняў удзел у семінары, прысвечаным Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці. Размова ішла ў тым ліку і аб дасягненні Мэт устойлівага развіцця. 

У сваім выступленні ў рамках пленарнага пасяджэння семінара Сяргей Сівец асаблівы акцэнт зрабіў на тое, як уплываюць аднабаковыя прымусовыя меры на рэалізацыю МУР: «Санкцыйная палітыка наносіць страты працэсу шматбаковасці ў справе дасягнення МУР, у тым ліку палітычным механізмам і інстытутам для прадухілення і рэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі, падрывае правы найбольш уразлівых пластоў насельніцтва, у тым ліку ў сферы справядлівага ўдзелу ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці, парушае іх псіхасацыяльны дабрабыт».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі прыняў удзел у абласным штабе па падрыхтоўцы аб’ектаў горада Віцебска да XІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Нам трэба прыняць гасцей высокага ўзроўню. Усе службы горада поўнасцю гатовы выканаць будаўнічыя работы якасна і ў тэрмін. Важна, што ўсё створанае будзе радаваць віцябчан не толькі ў дні правядзення Форуму рэгіёнаў, але і застанецца гараджанам своеасаблівым падарункам да юбілею: Віцебску сёлета спаўняецца 1050 гадоў», — адзначыў сенатар.

Удзельнікі штаба наведалі шэраг аб’ектаў гарадской інфраструктуры і сэрвісу. Сярод ключавых пляцовак — канцэртная зала «Віцебск». Штодня на аб’екце працуюць каля 270 чалавек. У высокай ступені гатоўнасці фасадныя, дахавыя работы і работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Праводзяцца будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы. 

У шэрагу памяшканняў — фінішнае аздабленне, камплектаванне абсталяваннем і мэбляй.

На пасяджэнні штаба прынята рашэнне, што з 22 красавіка графік работ на аб’екце стане двухзменным, што дасць магчымасць паскорыць тэмпы будаўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзяляецца забеспячэнню бяспекі знаходжання грамадзян у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў.

Прэв’ю: iacis.ru

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.