Вы тут

Віцебская і Смаленская вобласці будуць развіваць прамыя пастаўкі прадукцыі


Развіццё прамых паставак прадукцыі абмеркавалі прадстаўнікі Віцебскай вобласці з кіраўніцтвам Смаленскай вобласці, перадае БелТА.


Пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Смаленскай вобласці прайшло ў Віцебскім аблвыканкаме, на сустрэчу запрошаны прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вядучых прадпрыемстваў краіны і рэгіёну. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб напрамках супрацоўніцтва, якія могуць развіваць сумесна. Размова ішла аб варыянтах актывізацыі знешнегандлёвых сувязей, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і кааперацыі. Асобна спыніліся на ўзаемных пастаўках тэхнікі, абсталявання і запчастак, перспектывах развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і праектаў у сферы будаўніцтва, а таксама развіцці транспарта і дарожнай гаспадаркі. У фокусе ўвагі было і ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі і культуры.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін запэўніў, што паўночны рэгіён адкрыты для праектаў са Смаленскай вобласцю. «Час новы, час магчымасцей, хоць і няпросты, але менавіта цяпер мы можам зрабіць вельмі шмат для сваіх рэгіёнаў і нашых краін — сумесныя праекты, якія дапамогуць нам быць больш эфектыўнымі, больш паспяховымі, больш канкурэнтаздольнымі і дадуць магчымасць жыць лепш», — сказаў ён.  — «Афіцыйны візіт дэлегацыі Смаленскай вобласці кіраўнік паўночнага рэгіёну Беларусі назваў пачаткам «вялікага, больш маналітнага сяброўства, якое прынясе плён».

Смаленскі рэгіён для Віцебскай вобласці традыцыйна адзін з асноўных знешнегандлёвых партнёраў у Расіі. У Смаленскай вобласці засяроджана большасць прадстаўніцтваў прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Знешнегандлёвы абарот Беларусі са Смаленскай вобласцю за 2023 год склаў $4,4 млрд, за студзень — люты гэтага года — $732 млн. З іх беларускіх тавараў у смаленскі рэгіён за год экспартавана на $1,8 млрд і $283 млн — за два месяцы 2024 года .

Тавараабарот Віцебскай вобласці са Смаленскай за 2023 год склаў $212 млн, за студзень — люты ён склаўся на ўзроўні $35 млн. Беларусь закупляе ў Смаленскай вобласці сыравіны, камплектацыі і тавараў на $200-250 млн больш, чым экспартуе. Гэта звязана з увозам у Беларусь нафтавых газаў, а іх доля ў імпарце са Смаленскай вобласці — каля 85 працэнтаў. Акрамя мінеральных прадуктаў, беларускія прадпрыемствы закупляюць палімерную сыравіну, камплектуючыя, тэхнічныя тканіны і ніткі, трыкатажнае палатно, набываюць рухавікі, прыборы, дрот медны і алюмініевы, пліты ДСП і ДВП.

З пачатку года экспарт у Смаленскую вобласць грузавой і пасажырскай тэхнікі, спецтэхнікі, тавараў мяса-малочнай групы, тэкстыльных вырабаў, станочнага абсталявання, прыбораў, металавырабаў, тавараў палімернай групы актывізаваўся ў сярэднім у 1,3 раза.

«У структуры экспарту ў нас пераважае грузавая і пасажырская спецтэхніка, тавары мяса-малочнай прамысловасці, тэкстыльныя вырабы, станочнае абсталяванне, розныя прыборы, металавырабы, тавары палімернай групы. Разам з тым мы бачым, што спектр супрацоўніцтва значна шырэйшы, у нас ёсць такія пазіцыі, якія мы практычна не асвойваем, да прыкладу, будматэрыялы, абутак, медыкаменты. Улічваючы, што гэта цікава для Віцебскай вобласці, у нас ніша па фармацэўтыцы адкрыта, па ветэрынарных прэпаратах, дыванах, ільняных тканінах», — дадала намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

Пастаўкі некаторай прадукцыі вядуцца, але не напрамую, а праз пасрэднікаў або іншы рэгіён, дадала яна, заклікаўшы развіваць менавіта прамыя пастаўкі. «Хацелася б больш дэталёва абмеркаваць стварэнне тавараправодных сетак у Смаленскай вобласці, адкрыццё сваіх магазінаў (пра што сёння гаварылі, наведваючы Аршанскі льнокамбінат), каб наша прадукцыя была больш таннай, больш канкурэнтаздольнай як на нашым, так і вашым рынку. Мы таксама гатовы супрацоўнічаць у часткі адкрыцця тавараправодных сетак на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у цэлым Беларусі.

Яна прапанавала развіваць супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці, у тым ліку адкрываць брэндавыя магазіны прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў Смаленскай. Намеснік старшыні звярнула ўвагу на шырокія магчымасці супрацоўніцтва па пастаўках спецыяльнай тэхнікі, сельскагаспадарчай.

Гаворачы аб рабоце ў сферы АПК, яна адзначыла, што немалаважны вопыт у рабоце з буйнымі шматфункцыянальнымі таварнымі аграхолдынгамі. «У нас ёсць кампетэнцыі ў навуковым патэнцыяле і развіцці льнаводства, насенняводства, племяннога ўзнаўлення, меліярацыі і гэтак далей», — дадала Анжаліка Нікіціна.

Афіцыйны візіт дэлегацыі Смаленскай вобласці ў Віцебскую праходзіць 23 красавіка. Раней сёння госці наведалі некаторыя прадпрыемствы паўночнага рэгіёну, ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў на пл.Перамогі, азнаёміліся з тэматычнай экспазіцыяй прадпрыемстваў Беларусі, якая разгарнулася ў аблвыканкаме.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.