Вы тут

Да +14°С і моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі 24 красавіка


Да плюс 14 градусаў і моцныя дажджы чакаюцца ў Беларусі 24 красавіка. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У начны час па поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём у многіх раёнах прагназуюцца дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер усходні ноччу 2-7 м/с, днём — 4-9 м/с, парывы дасягнуць 14 м/с.

Уначы па паўночнай палове прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў, а па паўднёвай палове тэмпература паветра складзе плюс 1-7 градусаў. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 8-14 градусаў цяпла.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.