Вы тут

У Белдзяржфілармоніі святкавалі Наўруз


Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага свята Наўруз, прайшло ў Белдзяржфілармоніі. Яго арганізавала пасольства Таджыкістана ў Беларусі. 


Наўруз сімвалізуе прыход вясны, абнаўленне і адраджэнне. Гэта старажытнае свята ўключана ЮНЕСКА ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. У гонар гэтай урачыстасці ў Мінску ўпершыню выступіў эстрадны ансамбль Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Выканаўчага апарата Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан.

— Сённяшняе культурнае мерапрыемства ўвасабляе трывалую сувязь сяброўства і ўзаемаразумення паміж таджыкскім і беларускім народамі. Гэтае мерапрыемства таксама з’яўляецца культурным падарункам нашага Прэзідэнта суайчыннікам, якія жывуць у сяброўскай Беларусі, — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Бахтавар Сафарзада.
Таксама ён дадаў, што гэта толькі пачатак яшчэ больш маштабнага супрацоўніцтва.

— У маі таджыкская зямля будзе сардэчна прымаць Дні культуры Рэспублікі Беларусь, — падзяліўся дыпламат. — Падобныя культурныя масты не толькі збліжаюць нашы краіны, але і адкрываюць новыя далягляды для паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць працвітання Таджыкістана і Беларусі.

Таксама на адкрыцці мерапрыемства выступіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ. Ён заявіў, што наша краіна з вялікай увагай і цікавасцю сочыць за ўражальнымі поспехамі Таджыкістана.

— У вашай краіне ажыццёўлены значныя рэформы, істотна павысіўся ўзровень жыцця насельніцтва, праводзіцца велізарная стваральная праца, мы рады росту аўтарытэту Таджыкістана ў рэгіёне цэнтральнай Азіі і на сусветнай арэне, — адзначыў Сяргей Барташ.

Госці свята змаглі атрымаць асалоду ад цудоўнай музычнай праграмы з удзелам заслужаных артыстаў Рэспублікі Таджыкістан.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.