Вы тут

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у маі


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, як беларусы будуць працаваць і адпачываць у маі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

На май выпадае тры святочныя дні: Свята працы (1 мая), Дзень Перамогі (9 мая) і Радаўніца (14 мая). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаны афіцыйнымі выходнымі.

«У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у маі пры шасцідзённым рабочым тыдні будзе 24 рабочыя дні, у тым ліку два перадсвяточныя, пры пяцідзённым — 20 рабочых, у тым ліку два перадсвяточныя», — адзначылі ў ведамстве.

Так, выходнымі днямі пры пяцідзённым працоўным тыдні з’яўляюцца: 1, 4, 5, 9, 11-14, 19, 25, 26 мая. Рабочы дзень 13 мая (панядзелак) пераносіцца на 18 траўня (субота).

«Калі ж 13 мая прыпадае на перыяд водпуску (працоўнага, сацыяльнага) работніка або на перыяд часовай непрацаздольнасці работніка, то 18 мая будзе непрацоўным днём. Таксама, калі супрацоўнік у перыяд з 15 па 17 мая прыняты на працу, для яго 18 мая таксама будзе непрацоўным. Але калі ў супрацоўніка 13 мая прыпадае на службовую камандзіроўку або павышэнне кваліфікацыі, падрыхтоўку і перападрыхтоўку, 18 мая будзе працоўным днём», — дадалі ў ведамстве.

Разліковая норма працоўнага часу ў апошнім месяцы вясны пры 40-гадзінным працоўным тыдні складзе: для пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю — 158 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выходным днём у нядзелю — 158 гадзін.

Разліковая норма працоўнага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 17 лістапада 2023 г. № 43 «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2024 год».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.