Вы тут

«Металург» паўторна абыграў «Лакаматыў» і ўмацаваў лідарства ў фінале Кубка Гагарына


Сёння ў Магнітагорску адбыўся другі матч фінальнай серыі плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі паміж «Металургам» і «Лакаматывам», паведамляе БелТА.


Ранняе лідарства ў фінале захапіў «Металург», які два дні таму на сваёй пляцоўцы атрымаў перамогу з лікам 2:1. Сёння першае ўзяцце варот гледачы ўбачылі на 14-й хвіліне сустрэчы, калі вароты гасцей уразіў Аляксей Маклюкоў. Аднак падчас відэапрагляду суддзі ўгледзелі афсайд у аднаго з хакеістаў магнітагорскага клуба, таму гол быў адменены.

Закінутай па ўсіх правілах шайбы прыйшлося чакаць да пачатку трэцяга перыяду, ужо на 20-й секундзе якога Дзяніс Збожжаў нарэшце вывеў «Металург наперад». Адказаць на гэта гульцы «Лакаматыва» так і не змаглі, усяго па варотах галкіпера гаспадароў Яўгена Набокава было нанесена 32 кідкі, але 21-гадовы галкіпер адбіў усё да адзінага.

Такім чынам, мінімальная перамога «Магніткі» — 1:0, дзякуючы якой падапечныя Андрэя Разіна вядуць у вырашальным супрацьстаянні ўжо з лікам 2:0. Далей сапернікі пераедуць у Яраслаўль, трэці і чацвёрты матчы фіналу Кубка Гагарына адбудуцца 22 і 24 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.