Вы тут

У Кітаі праходзіць першы культурны карнавал


Першы культурны карнавал, які прысвечаны інтэлектуальнай уласнасці, стартаваў днямі ў Кітайскім народным універсітэце ў Пекіне, перадае "Сіньхуа".


Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці, які штогод адзначаецца 26 красавіка. У рамках карнавалу, які праводзіцца пад эгідай Асацыяцыі абароны аўтарскіх правоў Кітая і Асацыяцыі юрыстаў Кітая, пройдуць прэзентацыі навуковых і тэхналагічных дасягненняў, кірмашы вакансій для спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці і паказы прадукцыі айчынных гандлёвых марак, а ў чытачоў будзе магчымасць паразмаўляць з пісьменнікамі.

На цырымоніі адкрыцця карнавалу арганізатары падкрэслілі важнасць інавацый як асноўнага фактара развіцця. Мэта мерапрыемства — павысіць дасведчанасць грамадскасці аб актуальнасці абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і садзейнічаць фарміраванню культурнай канцэпцыі, у якой будуць шанавацца веды, заахвочвацца інавацыі, падтрымлівацца сумленнасць, выконвацца законы і правілы сумленнай канкурэнцыі.
Агульнанацыянальны агіттыдзень у галіне інтэлектуальнай уласнасці пройдзе ў Кітаі сёлета з 20 па 26 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.