Вы тут

Дабрачынны маладзёжны баль прайшоў у Мінску


Рэспубліканскі маладзёжны дабрачынны баль, арганізаваны Беларускім саюзам жанчын, прайшоў у Цэнтры бяспекі МНС у Мінску. Удзельнікамі сталі 120 курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і па 40 студэнтак з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, БДУ, БДМУ і МДЛУ. Падчас танцаў студэнты завялі новыя знаёмствы, паразмаўлялі, знайшлі агульныя інтарэсы.


За сімвалічную плату ўдзельнікі балю набылі брошкі-васількі, якія прышпілілі да сваіх танцавальных убораў. А атрыманыя за іх продаж грошы арганізатары балю перавядуць у дапамогу цэнтра дапамогі бяздомным жывёлам «Даліна трох кітоў» у Дзяржынску.

Удзельнікаў балю прывітаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская і іншыя ганаровыя госці. Прафесійныя танцоры павучылі дзяцей выкананню вальса, танга, павольнага факстрота.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец

Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.