Вы тут

Начныя замаразкі, моцны вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 21 красавіка


Замаразкі ноччу, моцны вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 21 красавіка. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю, 21 красавіка, будзе пахмурна. Уначы месцамі чакаюцца ападкі (дождж, па паўночным захадзе з мокрым снегам). Раніцай і днём часам ападкі (у асноўным дождж), па ўсходзе ў многіх раёнах моцныя ападкі. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы 2-7 м/с, раніцай і днём паўночны, паўночна-ўсходні парывісты, па ўсходзе моцны парывісты. У сувязі з узмацненнем ветру да 15-18 м/с сіноптыкі папярэджваюць аб аранжавым узроўні небяспекі.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў цяпла, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 1. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад 6 да 12 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 14 градусаў вышэй за нуль.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.