Вы тут

Сергеенка: Гэтую традыцыю трэба захоўваць, развіваць і далучаць моладзь


Да рэспубліканскага суботніка ў пазітыўным настроі далучыліся дэпутаты і супрацоўнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў на чале з яе старшынёй Ігарам Сергеенкам.


Перад працай яны наведалі Храм абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» па вуліцы Прытыцкага, а затым адправіліся добраўпарадкоўваць зялёную зону насупраць мікрараёна Мядзвежына.

— Мы наводзім тут парадак, каб у далейшым тут, на гэтым месцы стварыць добрую зону адпачынку для гараджан і для гасцей сталіцы, — падзяліўся Ігар Сергеенка.

Паводле яго слоў, працоўны дэсант ніжняй палаты парламента сабраўся даволі вялікі — каля 50 чалавек. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з рэгіёнаў далучыліся да суботніка на месцах, у сваіх выбарчых акругах.

Ігар Сергеенка дадаў, што такія мерапрыемствы робяць наша жыццё лепшым.

— Мы добраўпарадкоўваем тэрыторыю, прыводзім у парадак двары, іншыя аб’екты. Настрой адпаведны і гэта ўжо традыцыя, таму яе трэба захоўваць, развіваць і далучаць да гэтага моладзь, — падсумаваў ён.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.