Вы тут

Сокал: У Беларусі і Кітая агульныя шляхі развіцця


У Беларусі і Кітая агульныя пункты судакранання і агульныя шляхі развіцця. Аб гэтым заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Сокал на сустрэчы з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«На сённяшні дзень лагер краін, якія арыентаваны на сацыяльнае развіццё, папаўняецца. Мы рады, што гэты лагер, ці, правільней сказаць, каманду, узначальвае вялікі Кітай, — падкрэсліў Аляксей Сокал. — Тая канцэпцыя, якая выбудоўваецца Кітайскай Народнай Рэспублікай, вельмі падобная да канцэпцыі Рэспублікі Беларусь па ўсіх напрамках. Таму нам ёсьць што абмеркаваць. У нас агульныя кропкі судотыку і агульныя шляхі развіцця, што тычыцца ўрадавага ўзроўню і партыйнага».

У час сустрэчы бакі абмеркавалі партыйнае супрацоўніцтва, перспектыўныя напрамкі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, мірныя ініцыятывы Беларусі і Кітая на міжнароднай арэне.

Аляксей Сокал нагадаў, што краіны зараз рыхтуюць план супрацоўніцтва да 2030 года. Ён падкрэсліў актуальнасць гэтай работы, адзначыўшы няпростую геапалітычную абстаноўку ў свеце, якая, на яго думку, толькі пагаршаецца.

«Ад таго, наколькі своечасова мы будзем прымаць сумесныя меры стрымлівання, залежыць лёс усяго свету», — падкрэсліў лідар беларускіх камуністаў.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.