Вы тут

Раннія яравыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі больш чым на 88% плошчаў


Раннія яравыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі больш як на 88 працэнтаў плошчаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 849,3 тыс. га — 35,9 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 542,5 тыс. га, што складае 88,1 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 13,3 тыс. га, што складае 21,5 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 72 тыс. га (69,8 працэнта). Кукурузу пасеялі на плошчы 71,2 тыс. га, што складае 5,81 працэнта ад плана. Бульбу пасадзілі на 1,19 тыс. га, або 7,13 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 1,12 тыс. га (22,3 працэнта).

Аднагадовыя трава пасеяны на 104 тыс. га плошчаў (47,3 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 29,5 тыс. га (59,6 працэнта ад плана).

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.