Вы тут

Якія задачы стаяць перад АПК, пра што варта забыць губернатарам і чаму гаварыць аб праблемах трэба


Рабочы графік Прэзідэнта штодтыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця. 


1. «Трэба забяспечыць нармальны кіравальны рабочы працэс УНС, пачынаючы ад афармлення горада (без усялякага перабору, каб мы не трацілі лішнія грошы на пустату) да залы пасяджэнняў» — паставіў задачу Прэзідэнт на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы да пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Ужо на наступным тыдні пачнецца новая старонка ў палітычным жыцці краіны — УНС будзе працаваць як канстутыцыйны орган. Падзея найважнейшая, і ўсе аспекты падрыхтоўкі знаходзяцца пад кантролем кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў праявіць уважлівыя адносіны да дэлегатаў УНС, пачынаючы ад забеспячэння іх харчавання і пражывання і заканчваючы забеспячэннем неабходнымі для працы матэрыяламі. 

2. «Сёння стаіць задача — рухацца далей, зрабіць работу сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным. Усе магчымасці дабіцца гэтага ў нас ёсць. Мы гэта ўмеем рабіць. Вы бачыце, якая ў свеце складаецца катастрафічная сітуацыя з харчаваннем. Зразумела, што становішча будзе толькі пагаршацца ў сувязі з ростам насельніцтва і тымі праблемамі, якія ў тым ці іншым рэгіёне планеты ахопліваюць планету. — сказаў Прэзідэнт. — Паўтару яшчэ раз, нам трэба забыцца на санкцыі і іншыя заходнія страшылкі. Яны, канешне, ёсць, але іх трэба забыць. Трэба жалезна пашыраць вытворчасць і экспарт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Развіваць нацыянальныя брэнды, апярэджваючы канкурэнтаў. Заваёўваць новыя таварныя і геаграфічныя сегменты. Іншага не дадзена», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, якая стала цэнтральнай падзеяй мінулага тыдня. На гэтай нарадзе кіраўнік дзяржавы акрэсліў асноўныя пытанні, якія трэба вырашыць аграрна-прамысловаму комплексу і паставіў задачы перад галіной, як на новы сельскагаспадарчы сезон, так і на перспектыву. 

3. «Сельскагаспадарчы сектар даўно трэба паўсюдна пераводзіць на новы тэхналагічны ўзровень, укараняць дакладнае земляробства. Яно дазваляе сфарміраваць спрыяльнае асяроддзе любой культуры для росту, а значыць, знізіць матэрыяльныя затраты, павысіць аб’ёмы і якасць прадукцыі», — ключавы пасыл Прэзідэнта. Па яго, словах асноўныя элементы для стварэння такой сістэмы у краіне маюцца. «І гэта стратэгія на перспектыву. Сусветныя лідары па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўкладваюць значныя сродкі ў стварэнне разумнай тэхнікі. Лічбавізацыя ў іх у аграрным сектары даходзіць да 80 працэнтаў у аграрным сектары. Разумная сельская гаспадарка сёння і на будучыню — прыярытэт у барацьбе з канкурэнтамі», — адзначыў ён.

4. «Ваш ваш святы абавязак захоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку. А калі нехта з губернатараў разлічвае закрыць свае патрэбы імпартнай, то ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца. Ад слова „зусім“», — папярэдзіў аграрыяў і губернатараў кіраўнік дзяржавы. Па яго словах, сёння размовы аб тым, што імпартная тэхніка лепшая за айчынную, неактуальныя. Беларускія машынабудаўнікі ў стане забяспечыць усе патрэбнасці сельскай гаспадаркі, тым больш у кааперацыі з расіянамі. 

5. «Наша стратэгічная мэта — стварыць высокатэхналагічны, прыбытковы аграрны сектар. Нам жыццёва неабходна максімальна рэалізаваць існуючы патэнцыял нашага АПК, разабрацца з бягучымі праблемамі, думаць аб заўтрашнім і нават паслязаўтрашнім дні. Што рабіць — я сказаў. Упрагайцеся і працуйце», — заявіў беларускі лідар. Падчас нарады па развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Аляксандр Лукашэнка свядома абвастрыў праблемы. Безумоўна, па яго словах, галіне ёсць, чым ганарыцца, але калі не будуць вырашацца праблемныя пытанні, то ўсе ашы поспехі вельмі хутка сыдуць на нішто.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.