Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Выдатны час для творчасці, вы зможаце ўвасобіць у жыццё яркія ідэі. Каб валодаць сітуацыяй, неабходна праявіць рашучасць і ініцыятыву. Набыты новы досвед адкрые для вас новыя магчымасці. Добры час для сяброўскіх сустрэч і рамантычных спатканняў.


Фота: pixabay.com

Цялец. Гэты тыдзень трэба пачаць з усмешкі і аптымістычнага погляду на свет. Па магчымасці разбярыцеся з даўгамі, спробы адкласці гэтую праблему ні да чаго добрага не прывядуць. Падобна, давядзецца прыняць адказнасць не толькі за свае дзеянні і ўчынкі, але і за справы іншых людзей. Будзеце схільныя згушчаць фарбы, што можа прывесці да канфліктнай сітуацыі. У суботу, магчыма, адбудзецца падарожжа.

Блізняты. Неабходна спусціцца з нябёс на зямлю, каб вызначыць далейшыя планы і галоўную лінію жыцця. Спадарыня-фартуна не забудзецца ўсміхнуцца вам у патрэбны момант. Адчуеце, што мары спраўджваюцца. Ёсць магчымасць уладкаваць асабістае жыццё.

Рак. На гэтым тыдні вас будуць перапаўняць творчыя ідэі і задумы. Спатрэбяцца аднадумцы, якія дапамаглі б увасабленню іх у жыццё. Прыслухоўвайцеся да інтуіцыі, гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх памылак і наблізіць вас да выканання запаветнага жадання. Магчымы кар’ерны рост і прасоўванне па службе.

Леў. Калі вам удалося запусціць новы праект, наладзіць свой бізнес, то можна расслабіцца. Займіце чакальную пазіцыю, будзьце гатовыя да кампрамісаў. Магчымы паездкі, сустрэчы з сябрамі. Ваша красамоўства будзе арганічна спалучацца з абаяннем, так што здолееце многім спадабацца. У сямейным жыцці не займайце занадта цвёрдую пазіцыю, гэта можа вам нашкодзіць.

Дзева. Справы могуць пайсці не зусім так, як вы чакалі, далягляды будуць даволі імглістыя. Калі вы не ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях, лепш не спяшацца, гэта дазволіць пазбегнуць шматлікіх праблем у далейшым. Не эканомце час на сне і адпачынку, каб да іншых фактараў не дадалася яшчэ і безуважлівасць. Прадумайце некалькі варыянтаў, каб раптоўныя змены не змаглі заспець вас знянацку. У выхадныя скараціце да мінімуму зносіны з суседзямі і сваякамі.

Шалі. На гэтым тыдні цярпенне і спакой дапамогуць пазбегнуць непатрэбных стрэсаў і захаваць неабходныя сілы для актыўнасці на асабістым фронце. Рамантыка выходзіць на першы план. У сярэдзіне тыдня перад вамі раптам раскрыюцца сакрэты, якія старанна ўтойвала ваша палавінка. Уласцівы вам скепсіс сыграе ў пятніцу пазітыўную ролю, вы абсалютна правільна робіце, што не верыце нічыім абяцанням.

Скарпіён. У вас будзе магчымасць для максімальна паспяховай рэалізацыі задуманага. Верагодна спрыяльная сітуацыя на працы і ва ўзаемаадносінах з дзелавымі партнёрамі. Давядзецца прымаць адказныя рашэнні. Спачатку падумайце, а толькі потым дзейнічайце, каб не дапусціць памылак. У цэнтры ўвагі могуць аказацца службовыя справы. Вашы здольнасці начальства ацэніць. На гэтым тыдні можна паспрабаваць змяніць у жыцці тое, што вас не задавальняе.

Стралец. Падыходзячы перыяд для набыцця новых ведаў і павышэння прафесіянальнага ўзроўню. Варта выявіць шчодрасць. Інтуіцыя будзе падказваць правільныя рашэнні, нават у нязвыклых сітуацыях вы беспамылкова адгадаеце правільную лінію паводзін. Шумная вечарынка не прынясе нічога, акрамя стомленасці, будзеце адчуваць сябе камфортна толькі ў кампаніі блізкіх сяброў.

Казярог. Важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою. Старанна расплануйце свае дзеянні, бо непрадуманыя крокі і гаворкі могуць прывесці да буйной непрыемнасці. Паспрабуйце не спазняцца на работу — нават самая нязначная правіннасць выкліча нездаровую цікавасць і крытыку ў начальства. У некаторых прадстаўнікоў гэтага знака з’явіцца магчымасць пераехаць у іншы горад і нават у іншую краіну.

Вадаліў. Ваша схільнасць да пабудовы паветраных замкаў пагражае абярнуцца безуважлівасцю і спазненнем. Паспрабуйце не ўпусціць магчымасці закласці падмурак будучага дабрабыту і сацыяльнага росту. У першай палове тыдня магчыма цікавае знаёмства з новымі партнёрамі. Дзелавая паездка ў прыемнай кампаніі ў сераду абяцае аказацца на рэдкасць удалай. Не дайце канкурэнтам абысці вас. Прыслухайцеся да мудрых парад старэйшых сваякоў і прымяніце іх на практыцы.

Рыбы. На гэтым тыдні ва ўзоры вашага лёсу пераплятуцца дзве ніткі, адна з якіх уяўляе сабой энергію завяршэння працэсаў, а другая — аднаўленне старых сувязяў, заняткаў. Гэты час спрыяльны для таго, каб расстацца з нечым тым, што аджыло: са шкоднымі звычкамі, дакучлівым справамі і абрыдлымі людзьмі. Вам трэба вызваліць месца для новых сустрэч і смелых пачынанняў. Паспрабуйце ўнесці змены ў ранейшыя адносіны, паглядзець на акалічнасці з новага пункту гледжання.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.