На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Браслаўскага раёна за 2023 год, першы квартал бягучага года і задачах на 2024 год.
Кажучы аб руху Браслаўшчыны за мінулы год, спікер ніжняй палаты парламента апісаў яго так: крок наперад — крок назад. «Па адных напрамках вы прасунуліся, па іншых аселі, — патлумачыў ён. — Але хацеў бы заўважыць, што першыя тры месяцы ўсяляюць упэўненасць у паступальным развіцці ў гэтым годзе».
У той жа час Ігар Сергеенка падкрэсліў, што не павінна атрымацца так, што пачатак года з’яўляецца абнадзейваючым, а ў канцы даводзіцца канстатаваць зусім іншы вынік. «Пачатак года ўсяляе пэўную ўпэўненасць і па развіцці жывёлагадоўчай галіны, і па будаўніцтве, — канкрэтызаваў спікер. — Вядома, ад развіцця эканомікі залежыць у цэлым дабрабыт раёна. Але ў цэлым пачатак года пакуль аптымістычны».
Падчас пасяджэння размова таксама ішла і аб пунктах росту, сярод якіх у тым ліку інвестыцыі. «Фактычна раёнам не выконваецца задача „адзін раён — адзін праект“, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, дакладней сказаць, не адпавядае патрабаванням», — канстатаваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Акрамя таго, Ігар Сергеенка звярнуў увагу і на неабходнасць развіцця сферы турызму і прадпрымальніцтва. «Мы ўсе ведаем, што Браслаўшчына — гэта жамчужына Беларусі, беларускае Паазер’е, — падкрэсліў ён. — У гэтым напрамку трэба рухацца. Развіваць сферу прадпрымальніцтва. Сёння гучала, што 40 % адлічэнняў у бюджэт ажыццяўляецца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Таму ёсць перспектывы. Ёсць цікавасць, пакуль тэарэтычная, з боку. інвестараў, у тым ліку расійскіх».
Па словах Старшыні Палаты прадстаўнікоў, турызм у Браслаўскім раёне павінен стаць усесезонным. «Сёння ў нас што адбываецца? Улетку — бум, а зімой — фактычна штыль», — апісаў бягучыю сітуацыю ў турыстычнай сферы Браслаўшчыны Ігар Сергеенка.
Для развіцця ўсесезоннага турызму, па меркаванні спікера, неабходна ствараць адпаведныя ўмовы і будаваць новыя аб’екты. «А для таго, каб іх будаваць, трэба зарабіць дапамогу дзяржавы, зарабіць самім і прыцягнуць інвестараў, — заўважыў ён. — Ёсць некалькі аб’ектаў, якія сёння будуюцца, але гэтага недастаткова. Патэнцыял раёна значна вышэйшы — я маю на ўвазе прыродны».
Паводле БелТА
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.