Вы тут

Качанава: Ва ўстаноўленыя тэрміны ўсе работы будуць выкананы


Найперш спікер азнаёмілася з ходам рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб’ектах манастыра, наведала храм на яго тэрыторыі. Старшыню Савета Рэспублікі суправаджалі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, намеснік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Луцкі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, міністр культуры Анатоль Маркевіч, іншыя зацікаўленыя.


Наталля Качанава назвала галоўныя тэмы выязной нарады — кантроль за рэалізацыяй даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных пры наведванні Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра ў 2021 годзе, выкананнем рамонтна-рэстаўрацыйных работ на яго аб’ектах і ў цэлым у аграгарадку. Таксама ў цэнтры ўвагі — разгляд зваротаў грамадзян.

Пасля абмеркавання рамонтна-рэстаўрацыйных работ у размове з журналістамі Наталля Качанава адзначыла, што на гэтым этапе па рэстаўрацыі Свята-Успенскага сабора ёсць некаторыя праблемныя пытанні.

«Таму я тут. Гэта, перш за ўсё, кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта, якія былі дадзены пры наведванні Жыровічаў у 2021 годзе. Акрамя таго, вядома, да нас ёсць звароты грамадзян, якія гаварылі аб тым, што марудна вядуцца работы па рэканструкцыі і рамонту гэтага храма. Таму мы вызначылі дакладныя даты вытворчасці работ, завяршэння і распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі, і, вядома, устанавілі тыя тэрміны, калі работы павінны быць завершаны. Па нарматыўных тэрмінах выканання гэтых работ гэта 1 снежня бягучага года», — паведаміла Старшыня Савета Рэспублікі.

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што гэтыя пытанні будуць узяты на строгі кантроль. «Мы, вядома, возьмем на кантроль вырашэнне ўсіх гэтых пытанняў, будзем кантраляваць тыя тэрміны, якія сёння мы прагаварылі разам, і мясцовыя органы ўлады, і Беларуская Праваслаўная Царква, — удакладніла яна. — Мы са свайго боку (члены Савета Рэспублікі) будзем кантраляваць гэтыя працэсы, і я думаю, што ва ўстаноўленыя тэрміны ўсе работы будуць выкананы». 

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.