Вы тут

Адкрыўся XIV Пекінскі міжнародны кінафестываль


XIV Пекінскі міжнародны кінафестываль адкрыўся ў кітайскай сталіцы, куды з’ехаліся кінематаграфісты з Кітая і з-за мяжы для абмеркавання тэндэнцый развіцця кінаіндустрыі і для садзейнічання культурным абменам у гэтай сферы, перадае «Сіньхуа».


На цырымоніі адкрыцця былі прадстаўлены члены журы 14-й фестывальнай прэміі «Цяньтань» на чале са старшынёй журы — сербскім рэжысёрам Эмірам Кустурыцам. Сёлета на конкурс заяўлена 1509 кінастужак са 118 краін і рэгіёнаў, 15 з якіх адабралі ў якасці прэтэндэнтаў на кінапрэмію «Цяньтань».

Ганаровым госцем сёлетняга фестывалю стала Бразілія, сёлета адзначаецца 50-я гадавіна ўстанаўлення Кітаем дыпламатычных адносін з гэтай краінай. У фестывальную праграму ўключаны чатыры бразільскія кінакарціны, прысвечаныя культурнай і рэгіянальнай разнастайнасці.

Паказы больш як 250 кітайскіх і замежных фільмаў пройдуць на працягу дзевяці дзён у 27 кінатэатрах Пекіна, а таксама горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь і правінцыі Хэбэй, якія знаходзяцца па суседстве.

Фестываль, які ўпершыню быў праведзены ў 2011 годзе, закліканы садзейнічаць абменам паміж удзельнікамі сусветнай кінаіндустрыі. У апошні час падзея прыцягвае ўсё большую ўвагу міжнароднай грамадскасці дзякуючы кітайскаму кінарынку, які бурна развіваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.