Вы тут

У Мінску легкавік на пешаходным пераходзе збіў жанчыну


Мінчанка пераходзіла праезную частку па правілах, але аказалася пад коламі легкавушкі. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 7.50 66-гадовы вадзіцель аўтамабіля Ford пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага пераходу паблізу дома нумар 31 на Даўгінаўскім тракце ўчыніў наезд на 45-гадовую жанчыну. Пешаход пацярпела ў аварыі і была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў і рухацца паблізу іх з хуткасцю, якая дасць магчымасць пры неабходнасці ўступіць дарогу жадаючым перасекчы праезную частку. У сваю чаргу пешаходы перад пачаткам пераходу абавязаны пераканацца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?