Вы тут

ДПК: на беларуска-літоўскай граніцы сабралася больш за 1,3 тыс. грузавікоў


Уезду ў Літву чакаюць больш за 1,3 тыс. адзінак грузавога транспарта. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота БелТА

Літоўскія кантрольныя службы з пачатку тыдня прапусцілі на сваю тэрыторыю каля 30% вялікагрузаў ад нормы. Самы загружаны маршрут на гэтым напрамку па-ранейшаму праходзіць праз пункт пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»).

Перад адзіным дзеючым латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгараўшчына») фіксуецца 750 грузавікоў. З панядзелка праз гэты пагранпераход у Латвію ўехала 42 працэнты грузавых аўто.

Кантрольныя службы польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») з пачатку тыдня кожныя суткі прымалі ў сярэднім 66% грузавога транспарту.

Па стане на 10.00 больш за 445 адзінак легкавога транспарта чакаюць уезду ў ЕС. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»), яго кантрольныя службы з панядзелка прынялі на сваю тэрыторыю 30% легкавых аўто ад нормы. Супрацоўнікі літоўскіх пагранпераходаў «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») аформілі 55 працэнтаў легкавога транспарту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.