Вы тут

Галоўчанка: Амаль 80% школ ужо перайшлі на новы рэжым арганізацыі харчавання


У Беларусі амаль 80 працэнтаў школ ужо перайшлі на новы рэжым арганізацыі харчавання. Аб гэтым сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання, перадае БелТА.


Фота БелТА

«На працягу ўсяго мінулага года мы шчыльна працавалі над пытаннямі ўдасканалення арганізацыі харчавання ў школах. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы выпрацавалі шляхі, падыходы, рашэнні. Арганізавалі спачатку іх апрабацыю ў 23 школах, адсочвалі адваротную рэакцыю з боку вучняў, бацькоў, наглядных органаў, абмяркоўвалі з практыкамі. Па выніках пілотнага праекта распрацавана і даведзена да выканаўцаў неабходная нарматыўная база, метадалагічныя рэкамендацыі па арганізацыі харчавання, інфармацыйны зборнік новых тэхналагічных карт страў і вырабаў, далі свабоду школам у выбары найбольш аптымальных графікаў арганізацыі харчавання, арганізавалі дадатковы закуп неабходнага тэхналагічнага абсталявання, што істотна палепшыла матэрыяльна-тэхнічную базу школьных харчаблокаў», — распавёў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі адзначаюць дастаткова істотнае зніжэнне адходаў і павелічэнне ахопу школьнікаў харчаваннем. «У верасні міністр адукацыі дакладваў аб адсутнасці істотных праблем і паэтапным укараненні вынікаў пілотнага праекта. У выніку з 1 студзеня гэтага года харчаванне ў новым рэжыме арганізавана ў больш як 2 тыс. школах. Гэта практычна 80 працэнтаў ад існуючай колькасці», — адзначыў прэм’ер- міністр.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.