Вы тут

Сталі вядомы ўсе пары першага раўнда плэй-оф НХЛ


Завершаны рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2023/24, па выніках якога ў плэй-оф выйшлі па восем лепшых каманд Заходняй і Усходняй канферэнцый, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Уладальнікамі Прэзідэнцкага кубка за перамогу ў рэгулярным сезоне сталі хакеісты «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», якія набралі 114 ачкоў у 82 матчах чэмпіянату. У першым раўндзе плэй-оф «рэйнджэры» згуляюць з «Вашынгтонам», за які выступае беларускі нападаючы Аляксей Протас. На другім месцы Усходняй канферэнцыі размясцілася «Фларыда», якую чакае дэрбі штата супраць «Тампы-Бэй». Яшчэ дзве пары першага раўнда склалі «Бостан» і «Таронта», а таксама «Караліна» і «Нью-Ёрк Айлендэрс».

Табліцу Захаду па выніках «рэгуляркі» ўзначалілі хакеісты «Даласа», на старце плэй-оф «зорак» чакае сустрэча з дзеючымі чэмпіёнамі НХЛ з «Вегаса». Лепшы канадскі клуб сезона «Ванкувер» пастараецца выбіць «Нэшвіл», таксама адразу ў першым раўндзе сустрэнуцца адны з галоўных прэтэндэнтаў на трафей у асобе «Вініпега» і «Каларада». Яшчэ адну пуцёўку ў паўфінал Заходняй канферэнцыі разыграюць «Эдмантан» і «Лос-Анджэлес».

З беларускіх ігракоў удзел у плэй-оф прыме толькі Протас, які ў 78 матчах за «Вашынгтон» атрымаў 29 (6+23) рэзультатыўных балаў. Усяго на лёд у гэтым сезоне НХЛ выходзілі чатыры нашы ігракі. Лепшым беларускім бамбардзірам за адзін чэмпіянат стаў форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч, які набраў 59 (31+28) ачкоў за 82 гульні.

У актыве яго партнёра па камандзе Ільі Салаўёва 10 паядынкаў і 3 (0+3) балы. «Калгары» заняў на Захадзе 11-е месца, адстаўшы ад топ-8 на 17 ачкоў. Яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Калячонак, які выступаў за «Арызону», правёў 5 гульняў і набраў 4 (1+3) балы. «Каёты», якія фінішавалі на Захаде 13-мі, з наступнага сезона зменяць месца прапіскі з Арызоны на Юту.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?