Вы тут

Раннія яравыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі больш чым на 88% плошчаў


Раннія яравыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі больш як на 88 працэнтаў плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

Яравыя культуры пасеяны на 849,3 тыс. га — 35,9 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 542,5 тыс. га, што складае 88,1 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 13,3 тыс. га, што складае 21,5 працэнта ад запланаваных аб’ёмаў, а цукровыя буракі — на 72 тыс. га (69,8 працэнта). Кукурузу пасеялі на плошчы 71,2 тыс. га, што складае 5,81 працэнта ад плана. Бульбу пасадзілі на 1,19 тыс. га, або 7,13 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры — на 1,12 тыс. га (22,3 працэнта).

Аднагадовая трава пасеяна на 104 тыс. га плошчаў (47,3 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 29,5 тыс. га (59,6 працэнта ад плана).

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.