Вы тут

Сакавіцкі нумар «Нёмана»: фарбы жыцця і свежасць вобразаў


Падарункам Жанчыне і гімнам Любові і Вернасці можна назваць сакавіцкі нумар часопіса «Нёман» за 2024 год. Гэта і прадказальна, паколькі сакавік афарбаваны акварэлямі мімоз і цюльпанаў, агучаны словамі «ўсё для цябе», ап’янёны пахам вясны. Праўда, я асабіста падумала аб гэтым на трэцім або чацвёртым творы: аб жаночым дні, аб тым, што надыходзіць вясна. Так, дзякуючы часопісу, мне ўдалося прарваць павуцінне будзённых клопатаў, якое засланяла ад мяне святло святочнай пары.


Тэме кахання прысвечаны першы твор нумара — аповесць Зіновія Прыгодзіча «У прадчуванні дажджу...», што па-рыцарску ветліва (як падарунак чытачкам) і адначасова нечакана. Апошняе варта растлумачыць: у вобразе галоўнага героя-настаўніка, які палае пачуццём да замужняй школьнай бібліятэкаркі, шмат ад жаночага псіхалагізму. Так бывае, што ў пары мацней кахае мужчына і пакутуе ад няўвагі сваёй занадта дзёрзкай абранніцы: «Вот и все ее переживание. Отношения на грани разрыва, а она спит как сурок. Стало окончательно ясно: я для нее совершенно чужой человек. И то, что происходит, — не случайность». Аповесць падаецца ў форме дзённіка галоўнага героя, што ўзмацняе інтанацыі спавядальнасці:  

«11 августа. Она не позвонила ни в субботу, ни в воскресенье, ни сегодня, в понедельник. Впрочем, я догадывался, что она не позвонит, и тем не менее подсознательно ждал. Все время смотрел на часы, почти не выходил из дома, а на прогулку брал с собой мобильный телефон. Даже в парикмахерской с ним не расставался. Зря ожидал. Что это значит? Было бы наивно думать, что она не понимает, что обидела меня, — все прекрасно видела по выражению лица. Однако не сделала ни малейшего шага навстречу. Ко всему, что произошло между нами, отнеслась совершенно спокойно, даже равнодушно. И это еще раз доказывает, что у нее нет ко мне никаких чувств». Гэты запіс цалкам мог бы адпавядаць жаночаму ўспрыманню адносін. Падобныя разважанні, праўда, можна было б прыняць за сведчанне ўніверсальнасці кахання, у якім «няма ні мужчынскага роду, ні жаночага», а ўсе разам адзіныя — у сакральным яго разуменні. Праўда, святая канатацыя можа быць тут прыменена з нацяжкай, паколькі каханая нашага настаўніка замужам, і, мяркуючы па яе конкурсным эсэ, сям’ю знешне можна назваць шчаслівай. А таму тое, што паміж імі адбываецца, па сакральным слоўніку называецца пералюбам, блудам. Не вытрымліваючы аксіялагічнай зададзенасці на раскрыццё кахання як моцнага ўніверсальнага пачуцця, як таемства яднання дзвюх асоб, аўтар фіксуе разнавіднасць кахання-запалу, хваравітага пачуцця, якое не прыносіць удзельнікам нічога, акрамя страты энергіі і спакою. «Как же я устал от этих приливов и отливов, этих бесконечных „буду — не буду“, „хочу — не хочу“! Сколько они мне попортили крови...» Так, галоўны герой з’яўляецца выяўленнем тыпу антыгероя сучаснасці — мужчыны непастаяннага ў каханні: «Все началось с Нади. Долгих пять лет я прожил между небом и землей, задыхаясь, страдая от неопределенности, неизвестности. Позже эти страдания стали целым проклятием, когда в моей жизни появилась Нинель, с которой я познакомился на курорте в Сочи». Ці ідэальная жонка гераіня? Яна то адмаўляецца ад палюбоўніка і вяртаецца ў сям’ю, то зноў імчыць насустрач новым рамантычным прыгодам. Аповесць актуальная ў кантэксце сучаснасці, яна пра сучасныя адносіны, нармальныя для многіх людзей. І, застаючыся ў парадыгме постмадэрну, пісьменнік не бярэцца павучаць чытача. У адрозненне ад прыкладаў класічнай літаратуры. Пра што нам нагадвае Наталля Казапалянская ў сваім аналізе рамана Л. М. Талстога «Гісторыя Ганны К.».

Адразу падкрэслім, што артыкул з’яўляецца апалогіяй традыцыйных сямейных каштоўнасцей: муж Аляксей Карэнін — галава сям’і — клапоціцца пра сваю «малую царкву» і не дае жонцы разводу не таму, што баіцца страціць у вачах грамадства сваю вагу (на што часта ставяць акцэнт літаратуразнаўцы, звяртаючыся да праблемы публічнасці царкоўнага разводу ў 1870-я гг), а таму, што шкадуе рэпутацыю жонкі, не прынятай светам, і адначасова пакідае ёй шлях вяртання ў сям’ю. Аўтар не спрабуе абараніць Ганну, застаючыся таксама ў парадыгме традыцыйнай хрысціянскай культуры: «Мудрая жонка задаволіць дом свой, а дурная разбурыць яго сваімі рукамі». Але і не асуджае няверную, нагадваючы чытачам аб эпіграфе рамана пра апошнюю Божую адплату: Мне отмщение и Аз воздам. 

Але ёсць адзін герой, якога не шкадуе Наталля Казапалянская, абвінавачваючы яго ў падзенні і гібелі гераіні. 

"В романе есть герой, разрушивший жизнь Анны Карениной до такой степени, что она не нашла никакого иного выхода, кроме как броситься под поезд. Этот человек — блестящий офицер, красавец, богач, граф Алексей Вронский. И что более всего удивляет, так это то, что этого слона, а именно — его вины, не замечают многие читатели, даже такие интеллектуалы, как те, которые обсуждали роман в "Игре в бисер«1. Видимо, блестящий офицер Вронский так умел пустить пыль в глаза, что вовлек в свой обман не только Анну Каренину, но и многих читателей романа. Недаром автор дал ему фамилию Вронский, созвучную со словом «врать»".

Наталля Казапалянская апелюе да стаўлення самога Талстога да Вронскага, паколькі ў класічных творах рэалізму, да якога належыць раман, заўсёды ёсць альтэрэга пісьменніка, у дадзеным выпадку іх тры: Левін, Долі і бацька Кіці князь Шчарбацкі. І ўсе яны выступаюць супраць Вронскага, заўважаючы ў ім першапачатковыя эгаізм, фальш і крывадушнасць. Схільнасць гуляць з людзьмі як з цацкамі: «Я вижу человека, который имеет намерения серьезные, это Левин; и вижу перепела, как этот щелкопер, которому только повеселиться». Чым скончылася гэтая «пацешная прыгода» Вронскага, чытачы ведаюць. Сярод эстэтычных характарыстык артыкула хацелася б адзначыць узнаўленне аўтарскай пазіцыі, аналіз ідэйна-вобразнай сістэмы твора (праз дэталь, вобраз, сімвал, стылявыя рысы маўлення персанажаў і інш.). Багацце і разгорнутасць цытат з рамана тут не толькі дарэчы і выконвае функцыю пацвярджэння палажэнняў аўтара артыкула, але і дае эстэтычную асалоду сённяшняму чытачу, стомленаму ад штодзённага стылю сучасных аўтараў, дзе ўсё апісанае вядома, а таму надакучыла і стаміла. Так выходзіш з супермаркета і забягаеш у храм, каб вырвацца з руціны клапатлівага быцця. Матэрыялы артыкула Н. Казапалянскай я б раіла апублікаваць у вучэбна-метадычных часопісах, паколькі яны маюць і метадычную каштоўнасць і могуць быць скарыстаны выкладчыкамі вышэйшай школы пры вывучэнні творчасці Л. М. Талстога. 

Жаночы дыскурс у сучасных рэаліях адлюстраваны ў цыкле апавяданняў «Восем панядзелкаў» Алы Страшынскай. Перад чытачом праходзяць гераіні розных лёсаў, якія збіраюцца пасля работы ў сацыяльным цэнтры пад назвай «Цёплы дом» на курс самапазнання. «Пазнай самога сябе» — гэты надпіс на дэльфійскім аракуле становіцца лейтматывам цыкла.

Наталля Валчок у аповесці «У жыцця на далоні» расказвае пра адно дзяжурства ўрача-акушэра Ірыны Паўлаўны Кавалёвай, якая здолела сумясціць у сабе верную жонку (не паддаючыся на спакусы нават самых умелых лавеласаў-калег) і прафесіянала, майстра сваёй справы — наймацнейшага жаночага хірурга, якому ўласцівы, як і належыць ідэальнаму лекару, гуманістычныя, эмпатычныя якасці: халодны розум і гарачае сэрца. Адлюстроўваючы будні (дзяжурствы, цяжкія выпадкі, побыт ардынатарскай) радзільнага дома, аўтар уводзіць ідэйна-сімвалічную вобразнасць, якая падкрэслівае думку, што сапраўдны ўрач — заўсёды ад Бога: малебны пакой, ікона Божай Маці, позіркамі з якой нярэдка абменьваецца Ірына Паўлаўна, свечкі, якія яна ставіць за парадзіх і іх дзетак, народжаных і тых, якія так і не ўбачылі свет. Аповесць будзе карыстацца папулярнасцю сярод чытачак, якія здолеюць ацаніць якасную мастацкую жаночую літаратуру не «на адну гадзіну».

Светлыя гісторыі няпростых жаночых лёсаў у перадваенны і трагічны ваенны час апісвае ў цыкле апавяданняў з жыццесцвярджальнай назвай «Жаночае шчас-
це бывае...» Валянціна Быстрымовіч.

Шукшынскай мудрасцю вясковай прастаты вее ад лёсаў Ганны, Праскоўкі, цёткі Марфы і іншых, якія захавалі цяпло сямейнага ачага нягледзячы на выпрабаванні і гаротныя падзеі.

Алюзіямі на сімвалы сусветнай культуры — лебядзінае возера (лебядзіная вернасць, лебядзінае каханне, балет П. Чайкоўскага) і міф пра Адысея і верную Пенелопу — упрыгожаны гісторыі кахання ў апавяданнях «Лебядзінае возера» Валянціны Драбышэўскай і «Вяртанне Адысея і іншыя падзеі на вуліцы Волаха» Святланы Кражавай.

Якая ж вясна без паху мімоз і цюльпанаў? Свежасцю вобразаў і фарбамі жыцця пераліваюцца лірычныя мелодыі Людмілы Воранавай. Яе лірычная гераіня жмурыцца ад сонца і гатова абняць увесь свет, таму што, калі ў сэрцы жыве каханне, то з ім пасяляюцца і надзея, і бясконцая радасць:

Когда твое утро

наполнится светом,

взойдет в перламутровой

чаше рассвета

прекрасный цветок

с розоватой каймой, 

то солнце встает

над моею страной.

(«В игре беспрестаннной»)

У любові да роднай Беларусі, горада Гродна прызнаецца ў вершах Людміла Кебіч:

Я с рожденья с родиной любимою 

Радуюсь, страдаю и терплю... 

Для меня — 

пусть даже хлеб с мякиною...

Край не брошу свой, его люблю«.

(«Беларуси»)

Лірычны герой Мікалая Яноўскага 

«У чаканні вясны...» сядзіць каля печы і марыць перачакаць халады.

У лютую арктычную сцюжу на сустрэчу з беларускімі героямі — удзельнікамі экспедыцый, сярод якіх знакамітая сваім подзвігам навукоўцаў сям’я Таццяны і Васіля Прончышчавых, запрашае ў сваім нарысе «Па слядах суайчыннікаў» акадэмік Арктычнай грамадскай акадэміі навук (Санкт-Пецярбург), ганаровы палярнік Расійскай Федэрацыі, удзельнік і кіраўнік больш як 30 арктычных і антарктычных экспедыцый, які ўпершыню ў гісторыі ў аўтаномным рэжыме дасягнуў Паўднёвага полюса планеты на механічным транспартным сродку, ураджэнец Віцебшчыны Уладзімір Драбо.

Чарговай перамогай у перакладчыцкім марафоне можна лічыць якасны пераклад апавядання Навума Гальпяровіча «Сіроціна» студэнткі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ульяны Жыгалкі.

Завяршае нумар рэцэнзія Анатоля Зэкава на кнігу Змітрака Марозава «Радзіма, радзіна, рабіна мая».

Так разам з «Нёманам» чытач уваходзіць у вясну з цютчаўскім прыпевам: «Весна идёт, весна идёт — и тихих тёплых майских дней румяный светлый хоровод толпится весело за ней...» 

Таццяна СІДАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.