Вы тут

Кубракоў: МУС прапануе ўвесці пашпарты бяспекі буйных ГЦ і месцаў масавага знаходжання людзей


Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўвесці на буйныя гандлёвыя цэнтры, месцы масавага знаходжання людзей спецыяльныя пашпарты бяспекі і перадаць іх усім экстраным службам. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, падводзячы вынікі контртэрарыстычных вучэнняў, якія адбыліся ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў, паведамілі ў МУС.


Фота БелТА

«Мы прапануем увесці на буйныя гандлёвыя цэнтры, месцы масавага знаходжання людзей спецыяльныя пашпарты бяспекі і перадаць іх усім экстраным службам. Пры ўзнікненні надзвычайных здарэнняў супрацоўнікі МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя яшчэ да прыезду на месца змогуць разумець, колькі ў будынку ўваходаў — выхадаў, дзе ёсць шкляныя дзверы і іншыя нюансы. У адпаведнасці з гэтымі данымі будзе складацца работа», — падкрэсліў міністр.

У вучэннях, якія прайшлі ў Мінску, былі задзейнічаны прадстаўнікі розных службаў і падраздзяленняў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў. Па навучальным сцэнары прадугледжвалася рэагаванне на сігнал аб безгаспадарнай сумцы з прадметам, падобным на выбуховае прыстасаванне. Былі адпрацаваны і дзеянні асабовага складу пры з’яўленні ў ГЦ людзей са зброяй. Супрацоўнікі блакіравалі небяспечную зону, арганізавалі аператыўную эвакуацыю наведвальнікаў, супрацоўнікаў ГЦ. Умоўных злачынцаў абясшкодзілі і затрымалі.

Як дадалі ў МУС, зладжаныя дзеянні пры ўзнікненні на аб’екце ачагоў узгарання паказалі прадстаўнікі АУС, МНС, медработнікі, супрацоўнікі аховы гандлёвага цэнтра.

«Галоўнае, сёння адпрацавалі пытанні тактыкі і тэхнікі вызвалення людзей, гарантавання іх бяспекі, а таксама зладжанасць усіх падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у выратаванні», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Міністр звярнуў увагу, што такія вучэнні праводзяцца рэгулярна. «Правяраем узровень бяспекі ва ўсіх месцах з масавым знаходжаннем грамадзян. Абазначаем уводныя задачы і глядзім, як рэагуюць на тую ці іншую сітуацыю супрацоўнікі ведамаснай і пазаведамаснай аховы, органаў унутраных спраў. Усё аналізуем і прымаем дадатковыя меры бяспекі», — падсумаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.