Вы тут

Гігін: Беларускі досвед народаўладдзя выклікае вялікую цікавасць


Беларускі вопыт народаўладдзя выклікае вялікую цікавасць, заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сёння ў атрыуме ГЦ «Сталіца» прайшоў інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытае веданне». Тэма сустрэчы: «Усебеларускі народны сход — вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя». Школьнікі і студэнцкая моладзь, а таксама жыхары Мінска змаглі пагутарыць з экспертамі і задаць любое пытанне.

«Галоўная палітычная падзея нашай краіны — першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. І павінны гаварыць пра гэта як мага больш з моладдзю, з любой іншай катэгорыяй грамадзян. Тым больш што самі людзі задаюць пытанні. Нядаўна мне перадалі зварот з прапановамі, непасрэдна адрасаваны сакратарыяту УНС, — адзначыў Вадзім Гігін. — Калі моладзь падключыцца, гэта зробіць працу Усебеларускага народнага сходу яшчэ больш эфектыўнай.. Забяспечыць пераемнасць важна».

Спікер нагадаў, што па сваім характары Усебеларускі народны сход сыходзіць каранямі да старажытнаславянскага веча.

«Гісторыя важная не проста як нейкі зборнік паданняў сівой даўніны. Гісторыя — наша біяграфія, таму мы тут такія, якія ёсць. Нашы продкі засноўвалі вечавыя традыцыі, народныя сходы. І ўжо на нашай памяці сабраўся Усебеларускі народны сход, — адзначыў Вадзім Гігін, дадаўшы, што беларускі вопыт народаўладдзя выклікае вялікую цікавасць. — Тое, што ў нас самабытная палітычная культура, — патрабаванне часу».

Спікер дадаў, што сваім шляхам ідуць вядучыя краіны свету, не арыентуючыся на чужыя палітычныя сістэмы. «І мы заўсёды так рабілі, калі быў выбраны наш Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Упэўнены, так будзем рабіць і ў будучым», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне з залы, ці не аслабіць УНС дзейныя галіны ўлады, Вадзім Гігін звярнуў увагу, што Усебеларускі народны сход ніколі не разглядаўся замест Прэзідэнта, парламента. Усе паўнамоцтвы дакладна ўрэгуляваны ў Канстытуцыі. «Мы бачым УНС пляцоўкай дыялогу выканаўчай, заканадаўчай, судовай улады, грамадзянскай супольнасці. Найважнейшае дасягненне сістэмы ў тым, што мы грамадзянскую супольнасць уводзім у прававое поле», — падкрэсліў Вадзім Гігін.

Таксама перад удзельнікамі праекта выступілі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Марына Лянчэўская і палітычны аглядальнік тэлеканала АНТ Ігар Тур. Канцэртныя нумары прапанавалі маладыя артысты. Да мерапрыемства падрыхтавалі тэматычныя фотавыставы, прысвечаныя гісторыі суверэннай Беларусі.

«Тэма Усебеларускага народнага сходу актуальная не толькі для моладзі, але і ў цэлым для нашага насельніцтва, — сказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава. — Фармат „Адкрытае веданне“ дае магчымасць не проста задаваць пытанні, якія цікавяць, але і чуць пэўныя меркаванні з боку журналістаў, палітолагаў, экспертаў».

У сённяшняй сустрэчы прынялі ўдзел маладыя людзі практычна з усіх ВНУ — больш за 600 чалавек. У рэжыме відэаканферэнцыі да трансляцыі падключыліся 9 студый адміністрацый раёнаў сталіцы. Аляксандр Давыдоўскі выбраны дэлегатам УНС ад БРСМ. Сваёй галоўнай задачай бачыць інфармаванне моладзі, працоўных калектываў аб тых рашэннях, якія будуць абмяркоўвацца на першым пасяджэнні. «На УНС будуць прымацца стратэгічныя дакументы, якія вызначаць развіццё дзяржавы на гады наперад. На нас, дэлегатах, ляжыць адказнасць па прававой асвеце», — лічыць ён.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.