Вы тут

БСЖ сабраў дабрачынны груз пацярпелым ад паводкі жыхарам Арэнбургскай вобласці


Беларускі саюз жанчын сабраў дабрачынны груз пацярпелым ад паводкі жыхарам Арэнбургскай вобласці, перадае БелТА.


«Гэта знак салідарнасці з тымі, каму патрэбна наша дапамога, — расказала старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. — БСЖ ніколі не застаецца ў баку ад любых крытычных, надзвычайных сітуацый, якія здараюцца ў любой краіне свету. Калі мы паглядзелі, што адбываецца, убачылі маштабы паводкі, зразумелі, што людзям патрэбна дапамога і падтрымка. Тут справа не ў аб’ёмах, а ў тым — што трэба цяпер. Звязаўшыся з губернатарам Арэнбургскай вобласці, стала зразумела, што матрацы, куфайкі, гумовыя боты, раскладушкі — гэта тое, што трэба ў першую чаргу і мы можам гэта адправіць».

Таццяна Лугіна

Паводле яе слоў, неабыякавых не было. «Усе аб’яднаныя арганізацыі БСЖ, усе вобласці без выключэння падключыліся. Хто колькі змог, хтосьці перадаваў у грашовым эквіваленце, і мы куплялі тавар, хтосьці перадаваў таварам. І вось дапамога сабрана і будзе адпраўлена. І я ўпэўнена, што гэта такая маленькая часцінка жаночага беларускага сэрца, якая дойдзе да тых, хто мае ў гэтым патрэбу», — адзначыла старшыня БСЖ.

«Думка аб дапамозе жыхарам Арэнбургскай вобласці прыйшла адразу, як толькі ўбачылі першыя паведамленні ў выпусках навін, — дапоўніла старшыня канцэрна „Беллегпрам“, старшыня Аб’яднанай арганізацыі БСЖ канцэрна Таццяна Лугіна. — І галоўнае было не толькі аператыўна сабраць дапамогу, а тое, што трэба у дадзены момант: раскладушкі, матрацы, матрацы, падушкі, коўдры».

Дабрачынны груз будзе перададзены ў цэнтры, дзе сёння размяшчаюцца жыхары падтопленых раёнаў. «Гэта 10 т грузу на суму каля Br45 тыс., — удакладніла Таццяна Лугіна. — Мы кінулі кліч па нашых ячэйках. Усе адгукнуліся хутка, ніхто не застаўся ўбаку. Не толькі БСЖ, але і падключыўся прыватны бізнес, прадпрыемствы прамысловасці. У чарговы Калі мы пераканаліся, як кансалідуюцца нашы людзі, дзяржорганы, арганізацыі, калі надыходзіць нейкая бяда ў той ці іншай краіне, ці рэгіёне. Практычна за тыдзень усё было сабрана, пагружана і сёння машына ўжо выйдзе. , таму што падтоплена шмат дарог. Сёння яны з намі стэлефаноўваліся і перадавалі падзяку беларусам, якія, як заўсёды праявілі чуласць, клопат і ўдзел».

Віктар Сямёнаў

Фота Віктар ДРАЧОЎ 

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.