Вы тут

Алейнік абмеркаваў з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі перспектывы ўзаемадзеяння з арганізацыяй


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 18 красавіка сустрэўся з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Расулам Багіравым, які ўручыў акрэдытацыйны ліст Генеральнага сакратара ААН аб яго прызначэнні на гэтую пасаду. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


Фота: МЗС

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і ААН. У якасці прыярытэтных напрамкаў па лініі ААН вызначаны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рамках Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

«На сустрэчы былі ўзняты пытанні негатыўнага ўплыву незаконнай санкцыйнай палітыкі на ўстойлівае развіццё, у тым ліку на глабальную харчовую бяспеку і на праграмную дзейнасць ААН у Рэспубліцы Беларусь», — адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Сяргей Алейнік запрасіў Расула Багірава прыняць удзел у тэматычным пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці чарнобыльскай катастрофы, якое адбудзецца 23 красавіка, і актыўна падключыцца да падрыхтоўкі і правядзення намечанага на 19 чэрвеня другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.

«Бакі дамовіліся аб прадаўжэнні развіцця канструктыўных адносін Беларусі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый», — падкрэслілі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.