Вы тут

Студэнцкі будатрад «Саюз» прыступіў да працы на Кургане Славы


З 18 красавіка на Кургане Славы, дзе зараз вядуцца рамонтныя работы, дапамогу ў добраўпарадкаванні будзе аказваць студэнцкі атрад «Саюз». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінскі абласны камітэт БРСМ.


«У склад атрада ўваходзяць навучэнцы Смалявіцкага каледжа і прадстаўнікі студэнцтва Ленінградскай вобласці. У прыватнасці, госці з Расіі прадстаўляюць Ленінградскі універсітэт імя А. С. Пушкіна і Расійскі дзяржаўны педуніверсіт імя Герцэна. Гэта першая ў нашай вобласці практыка стварэння саюзнага атрада, яна стане сталай. Бо і наша моладзь можа паехаць у Ленобласть з мэтай аказання дапамогі», — адзначыла першы сакратар Таццяна Клішэвіч.

Пражываюць студэнты з Расіі ў Смалявічах, дзе для іх наладжаны побыт, харчаванне і культурны вольны час.

«Асноўная задача студатрадаўцаў — азеляненне тэрыторыі, а дапамагаць ім будуць работнікі ДРБУ нумар 123 Смалявіцкага раёна», — расказала першы сакратар.

Працягнецца працоўная змена 10 дзён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.