Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных ападкаў аб’яўлены ў Беларусі на 19 красавіка


Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег), ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове — моцныя ападкі. У сувязі з гэтымі Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі. У начныя і ранішнія гадзіны на асобных участках дарог утвараецца галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, па ўсходняй палове ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах — да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-6 градусаў, а месцамі па поўначы прагназуюцца замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.