Вы тут

Улады Марока занепакоеныя наступствамі небывалай засухі


Улады Марока занепакоеныя наступствамі небывалай засухі, якая з’яўляецца сур’ёзнай небяспекай для сельскагаспадарчай галіны, інфармуе Агенцтва Анадолу.


Фота БелТА

У гэтым годзе з-за небывалай засухі Марока можа страціць 20% сельскагаспадарчых плошчаў краіны. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі Марока Махамед Садзікі.

Як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі Марока, з прычыны экстрэмальных умоў надвор’я, краіна апынулася ў сітуацыі, калі страта 20 працэнтаў ворных земляў з 2,5 млн. стала рэальнасцю.

Паводле яго слоў, у параўнанні з мінулым годам, плошча апрацоўванага зямельнага фонду скарацілася на 31 працэнт.

Марока ўжо пяты год пакутуе ад наступстваў працяглай засухі. Гэта згубна адбіваецца на сельскагаспадарчай галіне, якая складае аснову ВУП краіны.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.