Вы тут

Бразілія падтрымала выкарыстанне нацыянальных валют унутры БРІКС


Бразілія лічыць магчымым выкарыстанне мясцовых валют для гандлю ўнутры БРІКС, паведамляе РИА Новости са спасылкай на міністра фінансаў краіны Фернанду Аддада.


Фота БелТА

«Ёсць шмат дыскусій у БРІКС як наконт выкарыстання альтэрнатыўных фінансавых інструментаў для развіцця гандлю паміж краінамі БРІКС, так і гандлю БРІКС з трэцімі краінамі. Цяпер больш за ўсё ўвагі прыцягвае магчымасць гандлю ў мясцовых валютах. На маю думку, гэта тое, што можна выкарыстоўваць у кароткатэрміновай перспектыве для развіцця рэгіянальнага гандлю», — паведаміў Фернанду Аддад на вясновай канферэнцыі Міжнароднага валютнага фонд (МВФ) і Сусветнага банка.

Аддад дадаў: Бразілія цяпер актыўна вывучае такую магчымасць, але гэта пытанне — «даволі няпростае» і патрабуе больш абмеркаванняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.