Вы тут

Больш за 5 млн турыстаў з Расіі пабывалі ў мінулым годзе ў Беларусі


Больш за 5 млн. турыстаў з Расіі пабывалі ў мінулым годзе ў БеларусіЗ іх каля 223 тысяч — у складзе арганізаваных груп. Аб гэтым заявіў на Другім расійска-беларускім турыстычным кангрэсе, які прайшоў у Мінску, намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Андрэйчык.


У рабоце форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчых і выканаўчых органаў улады дзвюх краін, тураператары, інвестары — усе вядучыя ігракі туріндустрыі. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі пытанні ўніфікацыі профільнага заканадаўства, развіццё транспартнай даступнасці, сумесныя праекты па стварэнні туркластараў, асабліва на прыгранічных тэрыторыях, прыцягненне інвестыцый, падрыхтоўка кадраў,распрацоўка адзіных прафстандартаў, правядзенне ўзгодненай маркетынгавай палітыкі і сінхранізацыя адзіных падыходаў у статыстыцы.

Як адзначыла намеснік міністра эканомікі Беларусі Алеся Абраменка, у галіне востра адчуваецца недахоп інвестыцый, вялікі патэнцыял для лічбавізацыі паслуг, а ў сумесных праектах неабходны агульныя стандарты. Трэба імкнуцца да таго, што калі заяўлена паслуга, напрыклад, пражыванне ў гатэлі на 5 зорак, то ўзровень якасці павінен быць аднолькавым незалежна ад краіны і рэгіёна.

На новыя транспартныя маршруты, якія актыўна адкрываюцца, звярнуў увагу ў сваім выступленні Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, намеснік старшыні Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў. Сёння ўжо 16 расійскіх рэгіёнаў маюць прамыя авіярэйсы з беларускімі гарадамі. З аднаго боку, гэта няшмат, але працэс ідзе і ў планах ужо новыя лакацыі. Таксама запускаюцца рэгулярныя чыгуначныя маршруты паміж беларускімі і расійскімі гарадамі, прапрацоўваецца пытанне аб пашырэнні сеткі турыстычных паяздоў.

Па выніках работы кангрэса,ідэі і прапановы па ўдасканаленні туріндустрыі, якія прагучалі, будуць даведзены да зацікаўленых дзяржорганаў і лягуць у аснову рашэнняў, што прымаюцца ў далейшым. 

Андрэй КАРАБЕЛЬНІКАЎ

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.