Вы тут

Народнаму мастаку прысвячаецца


18 красавіка ў 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста адкрыецца выстаўка «Васіль Шаранговіч. Асоба. Мастак. Настаўнік», прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі. 


Васіль Пятровіч Шаранговіч (1939 — 2021) нарадзіўся на Міншчыне, у Мядзельскім раёне. Яго творчы, жыццёвы лёс у большай ступені звязаны з Беларускай Акадэміяй мастацтваў, дзе ён працаваў многія гады. У тым ліку — і шматгадовым рэктарам прэстыжнай навучальнай установы, якая выпеставала сотні таленавітых дзеячаў мастацтва. Непасрэдна сярод вучняў графіка — добра вядомыя ў краіне і за яе межамі Валерый Славук, Рыгор Сітніца, Уладзімір Савіч... 

Народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Васіль Шаранговіч па праву лічыцца стваральнікам школы беларускай нацыянальнай графікі. Дзякуючы мастацкаму прачытанню таленавітага творцы, чытачы па-новаму ўяўляюць паэзію, прозу многіх класікаў беларускай літаратуры. На паліцах бібліятэк — дзесяткі кніг, аформленых рукою Васіля Пятровіча. Вось назвы толькі некаторых з іх: «Мая Беларусь» Тараса Хадкевіча, «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага, «Салавей» Змітрака Бядулі, «Сорак трэці» Івана Навуменкі, «Старыя беларускія хронікі» Уладзіміра Караткевіча, «Новая зямля» Якуба Коласа...

Мастак — аўтар цыкла гравюр «Памяці вогненных вёсак», сярод твораў Васіля шаранговіча — «А хто там ідзе?», серыі «Блакада. 1943), «Край нарачанскі», трыпціх «Дзе крыўда адвечная спела»... 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.