Вы тут

У Еўропе пашыраецца сацыяльная няроўнасць


Сацыяльная няроўнасць вельмі прыкметная ва ўсім свеце, і Еўропа тут не з’яўляецца выключэннем. 10 працэнтаў найбагацейшых жыхароў кантынента валодаюць 67 працэнтамі багаццяў, а палова найменш забяспечаных сукупна атрымліваць толькі 1,2 працэнта эканамічнай выгады. Ступень размеркавання багацця адрозніваецца ад краіны да краіны, сведчыць справаздача Global Wealth Report 2023, падрыхтаваная Credіt Suіsse і UBS, паведаміў Еuronews.


Фота pexels.com

Нераўнамернасць размеркавання багацця вымяраецца каэфіцыентам Джыні: чым ён вышэй, тым вышэй няроўнасць (нулявы паказчык азначае поўную роўнасць). Сярод 36 еўрапейскіх краін, у якіх праводзілася даследаванне, у 2022 годзе гэты паказчык вар’іраваўся ад 50,8 пункта ў Славакіі да 87,4 у Швецыі. Найвышэйшы паказчык няроўнасці дабрабыту (77,2) сярод «вялікай чацвёркі» эканамічных дзяржаў ЕС — у Германіі, за ёй ідуць Францыя (70,3), Іспанія (68,3) і Італія (67,8). Вялікабрытанія атрымала 70,2 бала. Тым часам Бельгія (59,6), Мальта (60,9) і Славенія (64,4) ідуць за Славакіяй у спісе краін з найменшым паказчыкам.

На думку Лізы Пелінг, кіраўніка стакгольмскага аналітычнага цэнтра Arena Іde, падатковая сістэма стала самай важкай прычынай, якая тлумачыць тэндэнцыю да пашырэння сацыяльнай няроўнасці ў Швецыі. «За апошнія дзесяцігоддзі мы адмянілі шэраг падаткаў на багацце», — распавяла эксперт Euronews Busіness. Пелінг адзначыла, што паспяховыя шведскія кампаніі, якія атрымалі выгаду ад інвестыцый, зробленых з прыцягненнем сродкаў падаткаплацельшчыкаў, не вяртаюць гэтыя сродкі. «У нас вельмі нізкія падаткі для карпарацый. Гэта азначае, што ў багатых людзей шмат магчымасцяў разбагацець яшчэ больш».

Па словах эксперта, уся справа менавіта ў падатковай сістэме, якая дазваляе багатым працягваць багацець. Напрыклад, у суседняй Фінляндыі школьная адукацыя пераважна дзяржаўная, а ў Швецыі трэць навучэнцаў старэйшых класаў наведваюць прыватныя навучальныя ўстановы. Пелінг падкрэслівае, што гэтыя школы, якія генеруюць прыбытак, адначасова атрымліваюць поўнае дзяржаўнае фінансаванне. Тое ж дзейнічае і ў сістэме аховы здароўя. «Першасная медыцынская дапамога ў значнай ступені прыватызавана, і гэта вельмі выгадна. Кампаніі, якія фінансуюцца за кошт падаткаў, робяць сваіх уладальнікаў вельмі багатымі», — адзначае Пелінг.

Захар БУРАК

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.