Вы тут

Для чаго патрэбна даверанасць?


«Так здарылася, што я сур’ёзна захварэў. Нядаўна мне далі групу інваліднасці. З-за праблем са здароўем большую частку часу праводжу дома. Падкажыце, як можна аформіць даверанасць на сваякоў для атрымання маёй пенсіі і для вырашэння іншых пытанняў, што могуць узнікнуць».


Фота БелТА

П. Верабей, Брэсцкая вобласць.

Як патлумачыла натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі Яніна Бацюк, у кожнага з нас бываюць жыццёвыя сітуацыі, калі мы не можам асабіста звярнуцца па ажыццяўленне якіх-небудзь дзеянняў ва ўстановы або арганізацыі і вымушаны прасіць аб гэтым сваякоў ці сяброў. Выйсцем у такіх абставінах можа стаць афармленне даверанасці.

Даверанасць — пісьмовае ўпаўнаважанне, што выдаецца адной асобай (прадстаўляльнай) іншай асобе (прадстаўніку) для прадстаўніцтва перад трэцімі асобамі. Прадстаўніком па даверанасці можа быць толькі адна асоба, выдаць адну даверанасць на некалькіх асоб нельга.

Тэрмін дзеяння даверанасці не можа перавышаць тры гады. Калі тэрмін не ўказаны, то дакумент сапраўдны на працягу аднаго года з дня яго засведчання. Выключэнне з агульнага правіла аб крайнім тэрміне дзеяння складаюць, напрыклад, даверанасці на атрыманне пенсіі ў арганізацыі паштовай сувязі або арганізацыі, якая ажыццяўляе дзейнасць па дастаўцы пенсій, — яны могуць быць выдадзены на тэрмін не больш як адзін год.

Можна вылучыць тры віды даверанасцяў: агульная, або, як яе называюць, генеральная — дае права на ажыццяўленне шырокага кола дзеянняў (распараджэнне ўсёй маёмасцю, прадстаўленне інтарэсаў у любой установе, афармленне спадчыны, вядзенне справы ў судзе і многае іншае), спецыяльная — на шматразовае ажыццяўленне якога-небудзь аднаго дзеяння (напрыклад, распараджэння ўкладам у банку) і разавая — выдаецца на ажыццяўленне пэўнага аднаразовага дзеяння (напрыклад, атрыманне дыплома аб вышэйшай адукацыі).

Але не ўсе пытанні можна вырашыць з дапамогай такога прававога інструмента, як даверанасць. Шэраг дзеянняў непарыўна звязаны з канкрэтнай асобай кожнага і патрабуе волевыяўлення не праз прадстаўніка: засведчанне завяшчання, Шлюбнага дагавора і іншае.

У Рэспубліцы Беларусь даверанасць можа быць засведчана любым натарыусам. Пры яе афармленні патрабуецца асабістая прысутнасць прадстаўляльнай асобы (а вось прысутнасць прадстаўніка неабавязковая). Пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, у некаторых выпадках патрабуюцца арыгіналы дакументаў, што пацвярджаюць сваяцкія адносіны паміж прадстаўляльнай асобай і прадстаўніком, а таксама, пры наяўнасці, — арыгінал дакумента, які пацвярджае права на льготу (пенсіённае пасведчанне, пасведчанне інваліда І або ІІ групы).

Хочацца адзначыць, што ў нашай краіне ўведзена Адзіная інфармацыйная сістэма (АІС) натарыята, якая забяспечвае комплексную аўтаматызацыю працэсаў збору, апрацоўкі звестак аб натарыяльнай дзейнасці. Факт засведчання натарыусам даверанасці можна ў любы час праверыць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты — belnotary.by. Дадзеныя звесткі з улікам артыкула 9 Закона ад 18.07.2004 № 305-З «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» выдаюцца Беларускай натарыяльнай палатай бязвыплатна неабмежаванаму колу асоб, што дае магчымасць праверыць актуальнасць засведчанай даверанасці і забяспечыць абарону правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.