Вы тут

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць над 19 законапраектамі


Прапанова пастаянных камісій уключыць у графік праекты законаў была разгледжана на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў. Акрамя таго, члены Савета абмеркавалі пералік асноўных пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі пастаянных камісій, прыкладны графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на першай сесіі ніжняй палаты парламента. Таксама Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў Заяву ў сувязі з Міжнародным днём помнікаў і гістарычных месцаў. 


Як паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, чатыры законапраекты рыхтуюцца да разгляду ў другім чытанні, сем — у першым чытанні, восем законапраектаў звязаны з ратыфікацыяй або прыпыненнем міжнароднага дагавора. «З 19 законапраектаў дзесяць поўнасцю падрыхтаваны і прайшлі ўсе неабходныя працэдуры ўзгаднення, гатовы да разгляду», — удакладніў ён. 

Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў уключэнне ў парадак дня пасяджэння сесіі праекты законаў па пытаннях статусу ветэранаў, занятасці насельніцтва, дзяржаўнай абароны сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. «Гэта вельмі важныя пытанні, звязаныя з нашымі людзьмі і закліканыя абараніць іх правы і інтарэсы, — звярнуў увагу Вадзім Іпатаў. — Акрамя таго, на разглядзе Палаты прадстаўнікоў знаходзяцца законапраекты, звязаныя з дзейнасцю Следчага камітэта, ратыфікацыяй міжнародных дагавораў. У прыватнасці, разгледзім праекты законаў, якія рэгулююць пытанні ўзаемаадносін паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Экватарыяльнай Гвінеі па двайным падаткаабкладанні, па абароне інвестыцый, законапраект, які рэгулюе пытанні пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па пытаннях барацьбы з тэрарызмам. Важнае пытанне — аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб Узброеных Сілах у Еўропе».

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў, устаноўлены ў 1982 годзе ў рамках дзейнасці ЮНЕСКА. У сувязі з гэтым Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў адпаведную заяву.

— Мы лічым, што гэта вельмі важны дзень, які нагадвае дзяржавам аб неабходнасці выконваць свае перш за ўсё міжнародныя абавязацельствы, звязаныя з захаваннем помнікаў, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў. — У Рэспубліцы Беларусь удзяляецца вялізная ўвага гэтай рабоце, праводзіцца шматпланавая дзейнасць. Усяму свету вядомыя нашы мемарыяльныя комплексы: «Брэсцкая крэпасць — герой», «Курган Славы». Мы не толькі беражліва захоўваем гэтыя помнікі, а і ўзводзім новыя аб’екты. Сярод іх — Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыял «Азарычы», шэраг іншых мемарыяльных комплексаў.

Пры гэтым дэпутаты бачаць, як у некаторых еўрапейскіх краінах знішчаюцца і апаганьваюцца помнікі, пераймяноўваюцца вуліцы, цэлыя гарады, што былі прысвечаны памяці перш за ўсё савецкіх воінаў, якія вызвалялі гэтыя краіны ад нацызму. «Мы катэгарычна не згодны з гэтым, рашуча асуджаем такую палітыку шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, — падкрэсліў Сяргей Рачкоў. — На жаль, яна падтрымліваецца шэрагам міжпарламенцкіх структур еўрапейскіх краін. Заклікаем парламентарыяў, міжнародную супольнасць, ЮНЕСКА, Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, уздзейнічаць на еўрапейскія структуры, прадухіліць знос і знішчэнне помнікаў, звязаных з гераізмам савецкіх людзей. Спадзяёмся, што наш заклік будзе пачуты. Мы плануем накіраваць гэтую заяву ў сродкі масавай інфармацыі, еўрапейскі парламент, парламенты еўрапейскіх краін, ЮНЕСКА, іншыя міжнародныя парламенцкія структуры». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.