Вы тут

Больш за 5 млн расійскіх турыстаў наведалі Беларусь у 2023 годзе


Больш за 5 млн расійскіх турыстаў наведалі Беларусь у 2023 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 26-й міжнароднай выставы-кірмаша турысцкіх паслуг «Адпачынак-2024», перадае БелТА.


«На сёння расійскі турыстычны рынак для нас з’яўляецца самым значным і перспектыўным. Турпатокі паміж нашымі краінамі за апошнія два-тры гады штогод прырастаюць на 50% штогод. Паводле звестак Белстата, летась нашу краіну наведала больш за 5 млн расійскіх турыстаў (з 5, 8 млн агульнага ўязнога турпатоку) Цяпер гэта асноўны напрамак, і ён актыўна развіваецца», — сказаў Алег Андрэйчык.

Паводле яго слоў, калі раней расіяне наведвалі толькі сталіцу і абласныя цэнтры, то зараз — і рэгіянальныя гарады і нацпаркі (Полацк, Паазер’е, Налібоцкая пушча).

«Таксама і беларусы, апрача Санкт-Пецярбурга і Масквы, актыўна сталі падарожнічаць па Каўказе, цэнтральнай Расіі. Такая ж тэндэнцыя з краінамі СНД. У беларусаў папулярныя такія напрамкі, як Казахстан, Узбекістан, Кыргызстан, Азербайджан», — расказаў ён.

Акрамя таго, намеснік міністра зазначыў, што важна развіваць транспартную лагістыку. Калі раней праз нацыянальны аэрапорт былі даступныя амаль два дзясяткі расійскіх рэгіёнаў, то цяпер патрэбнасць павялічылася да больш як трох дзясяткаў. Усе авіярэйсы загружаны на 70-80 працэнтаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?