Вы тут

На электронную камерцыю Кітая прыпадае палова топ-10 сусветных мабільных дадаткаў


Незалежнае агенцтва па рынкавым аналізе апублікавала «Даклад аб рынку мабільных дадаткаў-2024». Паводле гэтай справаздачы, у мінулым годзе ў першай дзесятцы мабільных дадаткаў у свеце па колькасці запамповак палова аказаліся кітайскімі электроннымі крамамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


У спіс патрапілі Shein, кампанія Temu пад эгідай карпарацыі Pinduoduo, Alibaba, AliExpress і Pinduoduo, яны занялі першае, другое, сёмае, дзевятае і дзясятае месцы. Дзякуючы шматгадоваму развіццю трансгранічная электронная камерцыя, звычайны гандаль, а таксама гандаль на аснове перапрацоўкі з’яўляюцца трыма асноўнымі метадамі гандлю ў Кітаі, яны сталі новай рухаючай сілай росту знешняга гандлю. Доля трансгранічнай электроннай камерцыі ў знешнегандлёвым абароце Кітая з 1 працэнта ў 2015 годзе ўзрасла да цяперашніх 5,7 працэнта.

Цяпер па ўсёй краіне сфарміраваны 165 комплексных пілотных зон трансгранічнага электроннага гандлю. Дэльты рэк Чжуцзян і Янцзы — два найбуйнейшыя прамысловыя рэгіёны — сталі важнымі крыніцамі тавараў для трансгранічнай электроннай камерцыі. Згодна з Дакладам аб лічбавым развіцці ў дэльце ракі Янцзы (2023), у гэтым рэгіёне налічваецца 32 пілотныя зоны трансгранічнага электроннага гандлю, што складае 1/5 ад агульнай колькасці па ўсёй краіне. Што да аб’ёму, то на гэты рэгіён прыпадае каля паловы агульнага паказчыка. Згодна з мытнай статыстыкай шанхайскага міжнароднага аэрапорта «Пудун», колькасць экспартных дэкларацый трох платформ электроннай камерцыі, а менавіта Pinduoduo, TikTok і Shein, у мінулым годзе павялічылася больш чым у 11 разоў у параўнанні з 2022-м.

Летась аб’ём экспарту і імпарту ў сферы трансгранічнага электроннага гандлю склаў 2,38 трыльёна юаняў, рост — 15,6 працэнта. Цяпер у Кітаі налічваецца больш за 100 тысяч прадпрыемстваў, занятых у трансгранічным электронным гандлі. За імклівым развіццём трансгранічнай электроннай камерцыі стаіць узмацненне агульнай магутнасці вытворчасці ў КНР. Усё больш кітайскіх заводаў могуць ствараць канкурэнтаздольныя тавары з выдатнай якасцю па прымальнай цане.

На думку экспертаў, уздым платформ трансгранічнай электроннай камерцыі цесна звязаны з інавацыяй бізнэс-мадэляў і імклівым развіццём новых форм паслуг на «цалкам кіраванай базе». На гэтай аснове платформы прапануюць для прадпрыемстваў адзіныя паслугі, панізілі парог для выхаду за мяжу, пашырылі каналы заказаў. Усё гэта не толькі дае поўнасцю новую бізнэс-інфраструктуру для кампаній, якія экспартуюць тавары ў іншыя краіны, але і робіць іх больш незалежнымі і кантралюемымі.

Дэкан Інстытута Міжнароднага цэнтра электроннай камерцыі Кітая Лі Мінтаа адзначыў, што нізкі кошт — важная прыкмета кітайскіх платформаў трансгранічнай электроннай камерцыі. Аднак, улічваючы імклівы рост гэтых платформаў і розныя запатрабаванні ўсё большай колькасці спажыўцоў, кампаніям неабходна на базе канкурэнтнай цаны ажыццяўляць дыверсіфікаваную стратэгію аператыўнага кіравання. Трэба надаваць увагу больш багатай прапанове тавараў і больш мэтанакіраваным інавацыям, ствараць хуткі канал, які злучае замежны спажывецкі попыт з унутранай вытворчасцю і інавацыямі ў пастаўках.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.