Вы тут

Летам маладыя работнікі змогуць атрымаць ільготны крэдыт


Як вядома, з 17 чэрвеня гэтага года ўступіць у сілу Указ Прэзідэнта «Аб прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян».


Згодна з указам, у чэрвені запрацуе крэдытная праграма ад Беларусбанка, па якой стаўка па крэдыце складзе 25% ад стаўкі рэфінансавання. На сёння гэта 2,38% гадавых. Варта адзначыць, што дадзеным відам крэдыту змогуць скарыстацца далёка не ўсе спецыялісты.

Яго дадуць тым, хто быў накіраваны на работу ў арганізацыі не па месцы жыхарства бацькоў. Таксама скарыстацца льготным крэдытам змогуць маладыя людзі, першае месца работы якіх знаходзіцца на прадпрыемствах у раёнах, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

У спісе тых, каму выдадуць ільготны крэдыт, з’явіліся і маладыя спецыялісты, якія па размеркаванні былі накіраваны ў сельскую мясцовасць. Дзеянні ўказа распаўсюджваюцца і на маладых людзей, якія самастойна на працягу шасці месяцаў пасля заканчэння навучання працаўладкаваліся ў арганізацыі з рэгістрацыяй у сельскіх населеных пунктах.

Права атрымаць ільготны крэдыт будзе і ў выпускнікоў, якія на працягу шасці месяцаў пасля заканчэння навучання добраахвотна паступяць на ваенную службу па кантракце ў воінскія часці, арганізацыі Узброеных Сіл, органы пагранічнай службы, размешчаныя ў населеных пунктах не па месцы жыхарства бацькоў.

Характэрна, што дадзены спажывецкі крэдыт выдадуць толькі адзін раз на тэрмін да пяці гадоў. Максімальная сума, якую змогуць атрымаць маладыя спецыялісты, складае да 30 бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Дарэчы, каб атрымаць максімальную суму ў 13 038 рублёў, даход крэдытаатрымальніка павінен складаць парадку 680 рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.