Вы тут

Дзяржстандарт забараніў прадаваць некаторае дзіцячае адзенне вядомага турэцкага брэнда


Дзяржстандарт забараніў прадаваць некаторае дзіцячае адзенне вядомага турэцкага брэнда. Яна апублікаваная ў рэестры небяспечнай прадукцыі, паведамляе БелТА.


Фота Дзяржстандарту

Дзяржстандарт выявіў парушэнні ў дзіцячым адзенні брэнда LC Waikiki. У прыватнасці, паказчыкі бяспекі былі парушаныя пры вырабе камплектаў — капялюшыкаў, бодзі, камбінезонаў для нованароджаных, а таксама некалькіх відаў кашуль для дашкольнікаў і школьнікаў.

У вопратцы для нованароджаных злучальныя швы з абкіданнем зрэзаў выкананы на вываратны бок (павінны быць на добры), для дашкольнікаў і школьнікаў не выкананы паказчыкі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці.

Акрамя таго, у спісе небяспечнай прадукцыі апынуліся школьныя партфелі дадзенай гандлёвай маркі. На іх адсутнічалі святлоадбівальныя элементы на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане.

Указаную прадукцыю забаранілі прадаваць у Беларусі з 18 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.