Вы тут

У Парыжы паведамілі, калі завершыцца рэстаўрацыя сабора Нотр-Дам


У дзень пятай гадавіны пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам) мэр Парыжа Ан Ідальга паведаміла, што тэмпы рэстаўрацыі дазволяць адкрыць сабор у вызначаны тэрмін у канцы 2024 года. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота AFP

«Ужо з канца года, пасля пяці гадоў рэканструкцыі, Нотр-Дам зноў адчыніць свае дзверы», — выказала перакананне Ан Ідальга. Яна таксама сказала, што талент усіх, хто быў задзейнічаны ў работах па аднаўленні сабора, дазволілі «ажыццявіць рэстаўрацыю ў рэкордныя тэрміны». Паводле яе слоў, Парыж «бязмежна ўдзячны» інжынерам, рабочым і рамеснікам, якія працуюць на аб’екце.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці ўспыхнуў вечарам 15 красавіка 2019 года ў раёне шпіля. За некалькі гадзін да трагічнага інцыдэнту там ажыццяўляліся рамонтныя работы. Полымя цалкам знішчыла драўляны дах і шпіль, які паваліўся і дагараў затым на падлозе сабора. Полымя змаглі цалкам патушыць толькі раніцай наступнага дня. Пажар доўжыўся звыш 15 гадзін. Французскі лідар Эманюэль Макрон неўзабаве пасля інцыдэнту аддаў распараджэнне пачаць рэстаўрацыю сабора.

Будаўніцтва сабора Парыжскай Божай Маці пачалося ў 1163 годзе, у перыяд кіравання Людовіка VII. На працягу стагоддзяў Нотр-Дам працягвае ўтрымліваць статус аднаго з самых вядомых будынкаў Парыжа, ён уключаны ў спіс сусветных гістарычных помнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.