Вы тут

МНС з 15 красавіка абследуе супрацьпажарны стан жылля беларусаў


У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам», якая праходзіць з 15 красавіка па 1 мая, звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы жадаючы, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.


Фота БелТА

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі беларусаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 15 красавіка па 1 мая арганізавала правядзенне ўжо сталай традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў у жылфондзе і гібелі людзей ад іх у вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».

Да акцыі далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

«Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца так званы чалавечы фактар — бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў альбо ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі», — заўважылі ў МНС.

Як удакладнілі ў выратавальным ведамстве, падчас акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфарміраванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржарганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні бяспекі грамадзян.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзеная на іх уласнікаў. Таму ратавальнікі рэкамендуюць праверыць працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку іх адсутнасці — усталяваць іх у жылых памяшканнях. МНС таксама раіць звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.