Вы тут

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 106 раёнах Беларусі


У Беларусі ў 106 раёнах дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: Міністэрства лясной гаспадаркі

Абмежаванні ўведзены ва ўсіх абласцях Беларусі, у тым ліку ва ўсіх раёнах Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Таксама абмежаванні ўведзены ў Віцебскай вобласці, акрамя Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Полацкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, і ўсіх раёнах Мінскай вобласці, акрамя Барысаўскага, Вілейскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага і Смалявіцкага.

Адсочваць даныя можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.