Вы тут

Лебедзеў: Праект «Маладзёжная сталіца СНД» накіраваны на развіццё патэнцыялу маладых людзей


Праект «Маладзёжная сталіца СНД» накіраваны на аб’яднанне намаганняў краін Садружнасці ў сферы работы з моладдзю, заявіў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.


У Ташкенце 15 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія надання гораду статуса Маладзёжнай сталіцы СНД. Прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства накіраваў Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

У пасланні, у прыватнасці, зазначаецца, што з кожным годам на прасторы Садружнасці ўдасканальваецца міждзяржаўнае ўзаемадзеянне ў культурна-гуманітарнай сферы, з’яўляюцца новыя праекты і праграмы.

«Адным з такіх праектаў, накіраваных на аб’яднанне намаганняў краін Садружнасці ў сферы работы з моладдзю, абмен вопытам у пытаннях развіцця патэнцыялу маладых людзей і ўдасканаленне міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, з’яўляецца праект «Маладзёжная сталіца СНД», — заявіў Сяргей Лебедзеў.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што Ташкент першым з гарадоў Садружнасці атрымлівае высокі статус Маладзёжнай сталіцы СНД. І гэты выбар цалкам заслужаны: амаль палову гарадскога насельніцтва складаюць грамадзяне ва ўзросце да 30 год.

«Горад мае ўсе магчымасці для якаснай адукацыі, адпачынку, заняткаў спортам, праяўлення творчай актыўнасці, працы і карыснай занятасці маладых людзей. Ташкент мае значны і агульнапрымяняльны вопыт работы з моладдзю, цікавыя грамадскія ініцыятывы, насычанае культурнае жыццё. Горад неаднаразова станавіўся месцам правядзення маштабных міжнародных. маладзёжных мерапрыемстваў, а таксама падарыў мноства радасных сустрэч і адкрыццяў для дапытлівых турыстаў», — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён выказаў глыбокую павагу да дзеянняў кіраўніцтва Узбекістана і горада Ташкента, накіраваных на павышэнне ролі маладых грамадзян у грамадскім жыцці, на асваенне імі новых навыкаў і перадавых ведаў у інтарэсах паскоранага развіцця сваёй краіны.

Сяргей Лебедзеў таксама адзначыў, што важнай састаўной часткай праграмы маючых адбыцца дзён у Ташкенце стануць маладзёжны форум і пасяджэнне Савета па справах моладзі. Ён выказаў упэўненасць, што гэтыя мерапрыемствы ўнясуць прыкметны ўклад у развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, будуць садзейнічаць удасканаленню механізмаў работы з моладдзю і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж грамадскімі аб’яднаннямі краін Садружнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.