Вы тут

Двух дырэктараў аграпрадпрыемстваў у Мінскай вобласці затрымалі за хабар


У хабарніцтве выкрылі двух кіраўнікоў сельгасарганізацый Мінскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


У перыяд пасяўной кампаніі супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць мерапрыемствы па выяўленні парушэнняў заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе. Так, у Стаўбцоўскім раёне супрацоўнікі БЭЗ Мінскай вобласці з доказамі злачынства пры атрыманні хабару затрымалі 51-гадовага дырэктара аграпрадпрыемства. Праваахоўнікі высветлілі, што са студзеня па красавік мужчына атрымліваў грашовыя ўзнагароды за спрыяльнае вырашэнне пытанняў закупкі мінеральных угнаенняў і кармавых дрожджаў, а таксама за кантроль своечасовай аплаты пастаўленага тавару.

Аператыўнікі затрымалі таксама з доказамі злачынства яго 61-гадовага «калегу» з Нясвіжскага раёна. Ён атрымаў у службовым кабінеце хабар за аналагічныя паслугі.

Пракуратурай распачаты крымінальныя справы за хабарніцтва.

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.