Вы тут

Акцыя «Гісторыя Вялікай Перамогі ў лёсе маёй сям’і. Без тэрміна даўнасці...» стартуе ў Мінскай вобласці 15 красавіка


У Мінскай вобласці 15 красавіка стартуе штогадовая сеткавая бібліятэчная акцыя з рэспубліканскім удзелам «Гісторыя Вялікай Перамогі ў лёсе маёй сям’і. Без тэрміну даўнасці...». Аб гэтым БелТА расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама.


«Акцыя ініцыіравана бібліятэкай Астрашыцка — Гарадоцкай сярэдняй школы Мінскага раёна пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэта і аддзела медыярэсурсаў і бібліятэчнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Мэта яе — захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі, выяўленне і развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў з выкарыстаннем IT-тэхналогій, а таксама прапаганда і папулярызацыя кніг і чытання твораў розных жанраў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці», — расказалі ў галоўным упраўленні.

Акцыя прадстаўлена ў наступных намінацыях:

  • «Гісторыя героя: нам ёсць кім ганарыцца» — кароткае апавяданне, ілюстраванае фатаграфіямі пра жыццё ў гады вайны, пабудаванае на ўспамінах, сямейных гістарычных фактах і якое раскрывае жыццё асобнага чалавека ў гады ваеннага ліхалецця;
  • «Сямейныя рэліквіі: нам ёсць што захоўваць» — фатаграфіі дакументальных матэрыялаў, якія захоўваюцца ў сямейных архівах (фатаграфіі, франтавыя лісты, узнагароды). Фота абавязкова суправаджаецца невялікім аповедам пра сямейныя артэфакты;
  • «Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца: нам ёсць каго памятаць» — кароткае апавяданне, ілюстраванае фатаграфіямі пра гераічныя подзвігі людзей у вашым населеным пункце;
  • «Мы чытаем аб вайне» — відэаролікі чытання твораў аб Вялікай Айчыннай вайне.

«Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца навучэнцы, педагагічныя і бібліятэчныя работнікі, бацькі. Акцыя праводзіцца ў сеткавым фармаце ў рэжыме стварэння інфармацыйнай Google-прэзентацыі, матэрыялы якой будуць выкарыстоўвацца ў адукацыйных і асветніцкіх мэтах. Інтэрнет-платформа рэалізацыі акцыі — блог "Гарадок імя Чэхава" (школьная бібліятэка ДУА "Астрашыцка — Гарадоцкая сярэдняя школа")», — адзначылі ў галоўным упраўленні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.