Вы тут

У Курганскай вобласці РФ жыхароў 21 населенага пункта заклікалі да эвакуацыі


Жыхароў 21 населенага пункта ў Белазерскай муніцыпальнай акрузе Курганскай вобласці заклікалі эвакуіравацца са сваіх дамоў. Прычына — у магчымым падтапленні жылых пабудоў. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на заяву адміністрацыі акругі.


У сваім паведамленні прадстаўнікі адміністрацыі адзначылі, што ўзровень вады працягвае расці. А таму жыхары названай акругі павінны не страчваць пільнасці, а таксама быць гатовымі да прыходу вялікай вады.

У зоне падтаплення 21 населены пункт: Белазерскае, Карукіна, Рэдзькіна, Русакова, Рычкава, Кошкіна, Ікаўскае, Гагар’е, Малы Запалой, Вялікі Запалой, Ліхачы, Бузан, Ніжнебольнае, Ахоціна, Масляная, Кулікова, Рэчкіна, Якімава, Памятнае. -Суерскае.

У Курганскай вобласці дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі абласнога маштабу. Зыходзячы з прагнозаў галоўнага ўпраўлення МНС Расійскай Федэрацыі ў час паводканебяспечнага сезона тут могуць быць затоплены больш як 60 населеных пунктаў, 4,3 тыс. дамоў, больш як 5,5 тыс. прысядзібных участкаў, а таксама 600 дачных участкаў. У зоне НС могуць аказацца амаль 19 тыс. чалавек.

Па дадзеных экстраных службаў, на раніцу 14 красавіка ў рэгіёне застаюцца падтопленымі больш за 300 жылых дамоў і 473 прысядзібныя ўчасткі. Больш за 7,1 тыс. чалавек прэвентыўна эвакуіраваны з-за паводкі, 885 чалавек знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння.

Пік паводкавай сітуацыі ў Кургане прагназуецца на нядзелю і панядзелак 14-15 красавіка. Узровень вады ў вёсцы Звярынагалоўскае, дзе сітуацыя была самая складаная, з 13 красавіка стаў зніжацца па 1-2 см. І як адзначыў кіраўнік рэгіёну, гэта вада ідзе на Курган.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.