Вы тут

У Беларусі аб’яўлены конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці


У Беларусі аб’яўлены конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2023-2024 навучальным годзе, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.


Конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне фарміраванню навуковага і кадравага патэнцыялу Беларусі ў гэтай сферы.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: лепшая магістарская дысертацыя, лепшая дыпломная работа, лепшая курсавая работа, лепшы артыкул, лепшае эсэ. Тэматыка работ павінна ўключаць актуальныя пытанні кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, у тым ліку эканамічныя аспекты; прававое забеспячэнне адносін, якія складваюцца пры стварэнні і выкарыстанні аб’ектаў права прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных правоў; калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў; патэнтна-інфармацыйнае забеспячэнне і іншыя пытанні.

Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі НЦІУ. Прыём заявак — да 20 верасня 2024 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.